У Львове адкрыўся Беларускі дом і музей на яго базе
9 верасня, Позірк. У Львове 9 верасня адкрыўся Беларускі дом і на яго базе музей “Свабодная Беларусь з Украінай у сэрцы”, паведаміў galinfo.com.ua заснавальнік дабрачыннага фонду “Свабодная Беларусь” Аляксей Францкевіч.
Яны будуць працаваць па адрасе вул. Кляпароўская, 21.
Паводле слоў Францкевіча, мэта праекта — “расказаць усяму свету аб тым, што беларуская нацыя бок аб бок з украінцамі стаіць на абароне ўсяго цывілізаванага свету ад Расійскай імперыі”.
Музей прысвечаны беларусам, якія аддалі свае жыцці ва Украіне, пачынаючы з падзей на Майдане Незалежнасці ў 2014 годзе падчас Рэвалюцыі Годнасці і пазней у расійска-украінскай вайне.
“Больш за 70 беларускіх герояў” аддалі свае жыцці за Украіну, удакладніў актывіст.
У Беларускім доме, анансаваў ён, плануецца аднавіць дзейнасць нядзельнай беларускай школы, якая працавала ў горадзе да перыяду поўнамаштабнага ўварвання расіян і ў якой будуць вывучаць беларускую мову.
24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзена 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызвалены.
11 красавіка 2023 года першы намеснік міністра абароны Украіны Аляксандр Паўлюк заявіў, што ў пачатку вайны 70 тыс. вайскоўцаў 35-й агульнавайсковай арміі РФ на 7 тыс. бронемашынах “з беларускай мяжы ўварваліся” на тэрыторыю Кіеўскай вобласці.
У тым ліку за саўдзел у расейскай агрэсіі заходнія краіны ўвялі санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі і шмат якіх прадпрыемстваў краіны.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка