За час пасля ліпеньскага шторму не адноўлена больш за 50 дамоў і сельскагаспадарчых будынкаў
10 верасня, Позірк. Дахі 14 дамоў і 40 сельскагаспадарчых будынкаў, якія пацярпелі ў выніку праходжання 13 і 14 ліпеня навальнічнага фронту з парывамі ветру да 29 м/с (жорсткі шторм згодна са шкалой Бафорта), да гэтага часу не адноўленыя, вынікае з паведамлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле звестак ведамства, агулам былі пашкоджаныя дахі 8.045 жылых дамоў (адноўлена 8.031) і 2.519 сельскагаспадарчых будынкаў (2.479).
Разам з тым адрамантаваныя ўсе 538 аб’ектаў сацкультбыту, 17 вытворчых будынкаў і 258 гаспадарчых пабудоў.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэння водазабеспячэння, іншых разбурэнняў. Больш за ўсё ад ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзіўся рэжым надзвычайнай сітуацыі.
У тыя дні з-за непагадзі загінула сем чалавек.
Пасля стыхіі, якая бушавала на поўдні Беларусі, Міністэрства энергетыкі падрыхтавала галіновы план мерапрыемстваў па павышэнні надзейнасці працы электрасеткавага комплексу, паведаміў 24 ліпеня кіраўнік ведамства Віктар Каранкевіч.
Аляксандр Лукашэнка тройчы ўстанаўліваў чыноўнікам тэрміны ліквідацыі наступстваў урагану. Віцэ-прэм’еру Анатолю Сіваку трэба было да раніцы 16 ліпеня аднавіць працу ўсёй інфраструктуры. Кіраўніку МНС Вадзіму Сіняўскаму і дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Аляксандру Вальфовічу 16 ліпеня быў дадзены “адзін дзень” на нармалізацыю сітуацыі пасля непагадзі. Кіраўніку Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко ён даручыў да раніцы 19 ліпеня завяршыць “усе работы па падключэнні насельніцтва да электрасілкавання, у тым ліку ў самых аддаленых населеных пунктах”.
На нарадзе 23 ліпеня Лукашэнка даручыў прыцягнуць да ліквідацыі наступстваў непагадзі грамадзян, у тым ліку палітвязняў.
“Я ўжо казаў міністру ўнутраных спраў (ён падключыцца, ён ведае), у нас больш за 20 тыс. сядзельцаў і так званыя палітвязні. Туды — на прасеку. Дапамажыце краіне. < … > І гараджан, і асабліва гэтых дармаедаў”, — сказаў ён.
Лукашэнка загадаў адправіць на адпаведныя працы жыхароў Беларусі агулам, адзначыўшы, што”адгаворкі тыпу таго, што я не пайду, не хачу, не буду, не прымаюцца”.
Ён абвінаваціў пацярпелых ад непагадзі грамадзян у “няправільным разуменні” НС.
23 ліпеня Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якое дазваляе прыцягваць грамадзян да ліквідацыі наступстваў стыхіі. Тэрміны ліквідацыі наступстваў непагадзі ў дакуменце зноў былі перанесеныя.
25 ліпеня намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Іван Мысліцкі паведаміў, што ўдзел у ліквідацыі наступстваў урагану ў Гомельскай вобласці прыняло “272 асобы з ліку спецкантынгенту”.
Паводле яго слоў, у разборах завалаў, рамонтных і падсобных работах удзельнічалі тыя, хто “адбывае пакаранне ў папраўчых установах адкрытага тыпу”, а таксама “знаходзяцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі”.
Для дапамогі камунальным службам у добраўпарадкаванні вуліц (уборцы галінак, лістоты, іншага смецця, прывядзенню дарожнай сеткі ў бяспечны для руху стан), “актыўна прыцягваюцца непрацуючыя грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспекцыях”, сказаў начальнік абласнога УУС Аляксандр Шастайла.
У той жа дзень МУС таксама паведаміла, што кіраўнік рэгіёну Крупко звярнуўся да міністра Івана Кубракова з просьбай “надаць садзейнічанне шэрагу сельгаспрадпрыемстваў вобласці, у тым ліку жывёлагадоўчым комплексам”.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка