У жніўні ў Беларусі на пажарах загінула 25 чалавек — МНС
10 верасня, Позірк. У жніўні 2024 года ў Беларусі адбылося 587 пажараў, ад якіх загінула 25 чалавек, з іх адно дзіця, паведаміў на селектарнай нарадзе 10 верасня міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі.
Траўміраваны 63 чалавекі, з іх чатыры дзіцяці (Магілёўская вобласць — два, у Гомельскай і Мінскай абласцях — па адным). Найбольшы рост колькасці пажараў у жніўні (у адносінах да жніўня 2023 года) назіраецца ў Мінску. Рост гібелі людзей ад пажараў у жніўні (у адносінах да жніўня 2023 года) адзначаны ва ўсіх абласцях за выключэннем Брэсцкай, Гродзенскай абласцей і Мінска, найбольшы — у Гомельскай вобласці.
У згаданым месяцы падраздзяленні па НС ажыццявілі 22.708 выездаў, пры гэтым выратавана 108 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей, на пажарах — 33 чалавекі, у тым ліку пяць дзяцей; эвакуіравана 452 чалавекі; папярэджана знішчэнне агнём 176 пабудоў, 33 адзінак тэхнікі, 669 тон кармоў.
Паводле Сіняўскага, усяго за восем месяцаў бягучага года падраздзяленнямі па НС ажыццёўлена 118124 выезду. Выратавана 547 чалавек, у тым ліку 78 дзяцей, эвакуіравана на пажарах 3.780 чалавек, у тым ліку 2.129 дзяцей. Прадухілена знішчэнне агнём 1.240 будынкаў, 248 адзінак тэхнікі, 2.165 тон кармоў. Колькасць загінулых на пажарах міністр не агучыў, згодна з сутачнай зводкай МНС на раніцу 1 верасня яна склала 338 чалавек.
Усяго з пачатку года, паводле звестак МНС, на тэрыторыі Беларусі па стане з пачатку года на раніцу 10 верасня адбылося 4.314 пажараў (за аналагічны леташні перыяд — 4.056; рост на 6,4%), на якіх загінула 346 чалавек (311; +11,3%).
Міністр паведаміў, што па стану на раніцу 10 верасня ў Беларусі зарэгістравана 2647 загаранняў у прыродных экасістэмах, што на 13,7 працэнта менш чым за аналагічны перыяд 2023 года, з іх: 345 лясных, плошчай 216,4 га; 62 торфу, плошчай 12,5 га; 2240 травы і кустоў, плошчай 274,2 га.
Усяго з пачатку года ў выніку загаранняў у прыродных экасістэмах загінулі сем (тры ў Брэсцкай, па два ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях) і траўміраваны шэсць чалавек (два Магілёўскай вобласці, па адным у Брэсцкай, Віцебскай Гомельскай і Мінскай), знішчана сем будынкаў і адна адзінка тэхнікі, пашкоджаны 14 будынкаў.
У жніўні бягучага года адбылося 315 (за аналагічны перыяд 2023 года — 126) узгаранняў, з іх: 68 лясных, плошчай 25,8 га; 11 тарфяных плошчай 1,7 га; 236 травы і кустоў плошчай 35,7 га, загінула два чалавекі.
Згодна з апошняй аператыўнай зводкай МНС, у мінулыя суткі (з 6 гадзін 9 верасня да 6 гадзін 10 верасня) было ліквідавана 95 пажараў у прыродных экасістэмах.
Раней МНС аб’явіла максімальны (чырвоны) узровень пажарнай небяспекі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях — спачатку на 7–9 верасня, а затым і на 10 верасня — і папярэдзіла аб магчымасці ўзнікнення пажараў у прыродных экасістэмах.
10 верасня чырвоны ўзровень пажарнай небяспекі працягнуты да 12 верасня і распаўсюджаны таксама на Брэсцкую вобласць.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка