У аўтамабільнай аварыі ў Ляхавіцкім раёне загінула два чалавекі, адзін цяжка траўмаваны

16 верасня, Позірк. Два чалавекі загінула, адзін цяжка траўмаваны ў выніку аўтамабільнай аварыі, якая адбылася каля 11:00 16 верасня ў Ляхавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць), паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 48-гадовы кіроўца “Аўдзі” не зладзіў з кіраваннем на 27-м кіламетры аўтадарогі Н-794 (Ляхавічы — Крывошын — Свяціца), выехаў на сустрэчную паласу, затым у кювет. Аўтамабіль урэзаўся ў дрэва. Кіроўца і пасажыр памерлі на месцы, яшчэ адзін пасажыр шпіталізаваны.
“На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ведамства нагадвае, каб пазбегнуць аварый і знізіць цяжкасць іх наступстваў кіроўцам “варта выбіраць бяспечную хуткасць, не рабіць рэзкіх манеўраў, а ўсе, хто знаходзіцца ў транспартным сродку, павінны быць прышпіленыя рамянямі бяспекі”.
- ПалітыкаСК распачаў спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да пяці прадстаўнікоў палка КаліноўскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асобаў па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 8,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах працягнулі зніжэнне пасля месячнага перапынку — аналіз даных НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


