Мінск 16:47

Долар, еўра і юань патаннелі на першых таргах у кастрычніку 2026 года

Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

1 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 кастрычніка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 3,0051 рубля (-0,52%; -0,0156), еўра — да 3,3951 (-0,73%; -0,0249), юаня — да 4,5035 за 10 (-0,18%; -0,0082).

Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,6121 за 100 (+0,44%; +0,0159).

На мінулым працоўным тыдні (21–25 верасня) курс долара вырас на 0,14% (з 3,0234 да 3,0276 рубля); юаня — знізіўся на 0,1% (з 4,5191 да 4,5145 за 10), еўра — на 0,77% (з 3,4676 да 3,441), расійскага рубля — на 0,12% (з 3,5957 да 3,5914 за 100).

У студзені — жніўні 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 4,72% (з 2,9027 да 3,0396 рубля). Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз, гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР.

На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 9,43% (з 78,2267 да 85,6007 рубля), і Украіна — 5,10% (з 42,3878 да 44,5505 грыўны). Менш вырасла афіцыйная каціроўка долара ў Малдове — на 2,93%, Латвіі, Літве, Эстоніі (уваходзяць у зону еўра) — на 1,33%, Таджыкістане — на 0,07% і Кыргызстане — на 0,04%.

Падзяліцца: