БАЖ і “Рэпарцёры без межаў” заклікалі краіны ЕС распрацаваць механізмы абароны журналістаў у выгнанні ў сувязі з указам № 278
8 верасня, Позірк. Распрацаваць механізмы абароны беларускіх журналістаў у выгнанні ў сувязі з указам № 278 заклікалі краіны Еўрасаюза Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) і міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў”.
Забарону амбасадам падаўжаць або выдаваць новы пашпарт БАЖ назвала “яшчэ адной пагрозай” для калег, паколькі большасць краін ЕС выдаюць від на жыхарства з тэрмінам дзеяння да заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта.
БАЖ “лічыць важным” аб’явіць ужо зараз аб неабходнасці стварэння механізмаў абароны грамадзян Беларусі ў існуючай сітуацыі “ў такіх краінах, як Германія, Чэхія ды іншых”.
“Рэпарцёры без межаў” зазначаюць, што беларускія амбасады “пазбаўляюць афіцыйных дакументаў больш за 400 выгнаных журналістаў”. Арганізацыя “падтрымлівае заклік БАЖ да еўрапейскіх дзяржаў стварыць механізмы абароны гэтых беларускіх грамадзян”.
Указ Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня № 278 пазбаўляе замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы. Скасуецца права консульстваў удзельнічаць у працэдуры адчужэння маёмасці, у тым ліку нерухомасці і аўтамабіляў. Такія здзелкі можна будзе ажыццяўляць пры асабістай яўцы ў адпаведныя дзяржорганы або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі (раней такія даверанасці афармляліся ў дыппрадстаўніцтвах).
Указ уступіў у сілу 7 верасня.
Гл. таксама па тэме:
Ціханоўская абмеркавала з віцэ-міністрам унутраных спраў Літвы праблемы, якія ўзніклі ў сувязі з указам Лукашэнкі № 278ЕС: Указ № 278 — чарговы паказчык поўнага грэбавання рэжыму да фундаментальных правоў беларусаў
ЗША асудзілі рашэнне “рэжыму Лукашэнкі” забараніць беларусам за мяжой працягваць пашпарты

- Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - АнонсыАнонсы падзей на 4 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 


