У беларускіх кампаніях у ЕС працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек — віцэ-прэзідэнт ABBA

20 верасня, Позірк. У Еўрапейскім саюзе цяпер працуе каля 10 тыс. кампаній, акцыянерамі якіх з’яўляюцца беларускія бізнесмены, заявіў віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Серж Наўродскі 20 верасня ў Варшаве на VII Беларускім бізнес-форуме ў Еўропе (ББФЕ).
Паводле яго слоў, у гэтых кампаніях працаўладкавана каля 40 тыс. чалавек, што можна супаставіць з насельніцтвам невялікага еўрапейскага горада.
У VII ББФЕ бярэ ўдзел каля 150 прадстаўнікоў беларускага бізнесу з розных краін свету. Сярод іншага ўдзельнікі сустрэчы, арганізаванай ABBA і Польскай гандлёвай палатай пры партнёрстве з ЕС і CLDP, абмяркоўваюць сучасныя падыходы да прасоўвання бізнесу і продажаў, разглядаюць гісторыі поспеху беларускага бізнесу за мяжой ды інш. У рамках форума запланаваная цырымонія ўручэння трэцяй прэміі Free Belarus Business Awards.
ABBA была створана ў жніўні 2021 года, яе ўзначальвае былы супрацоўнік дзяржсакратарыята Савета бяспекі Беларусі Яўген Буры. Арганізацыя “дапамагае сумленнаму бізнесу з беларускімі каранямі ў рэлакацыі, адкрыцці і развіцці ў дэмакратычных краінах”.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі 13 кастрычніка 2023 года прызнаў АВВА “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


