Рыжанкоў скіроўваецца ў Нью-Ёрк збіраць аднадумцаў і скардзіцца на санкцыі

26 верасня, Позірк. Афіцыйная дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым 26–29 верасня наведае Нью-Ёрк для ўдзелу ў мерапрыемствах тыдня высокага ўзроўню ў рамках 79-й сесіі Генасамблеі ААН, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
Чыноўнік мае намер выступіць на агульнапалітычнай дыскусіі, узяць удзел у сустрэчах кіраўнікоў МЗС краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, міністэрскіх сустрэчах Групы сяброў Альянсу цывілізацый і Групы сяброў у абарону Статута ААН.
“Асноўныя намаганні беларускай дэлегацыі будуць сканцэнтраваныя на прасоўванні ідэй шматпалярнага свету і рэгіянальнасці, далейшай кансалідацыі краін-аднадумцаў, якія выступаюць за фармаванне больш справядлівага сусветнага парадку, заснаванага на ўзаемапавазе і ўліку законных нацыянальных інтарэсаў усіх краін, — гаворыцца ў паведамленні. — Асобны акцэнт будзе зроблены на незаконным характары і дэструктыўных наступствах выкарыстання шэрагам краін аднабаковых прымусовых мер як інструмента ціску на суверэнныя дзяржавы ў сваіх інтарэсах”.
“Плануецца таксама надаць увагу пытанням харчовай бяспекі, тэматыцы гістарычнай памяці, у прыватнасці, у кантэксце подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей”, — заяўляе МЗС.
На палях Генасамблеі Рыжанкоў мае намер правесці больш за дзясятак двухбаковых сустрэч з “калегамі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый”.
23-25 верасня ў розных мерапрыемствах на палях Генасамблеі ААН удзельнічала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Яе візіт у ЗША працягнецца да 28 верасня.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЛібер: Рэжым марнуе вялікія грошы на барацьбу з выбарамі ў Каардынацыйную раду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНайстарэйшаму ветэрану ВАВ у Беларусі 106 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваРассельгаснагляд зноў не прапусціў з Беларусі еўрапейскія грушы, гэтым разам іх везлі пад выглядам пенапластуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

