З пачатку года ў жыхароў Беларусі забралі каля 2 тыс. адзінак зброі і звыш 60 тыс. боепрыпасаў
5 кастрычніка, Позірк. З пачатку 2024 года міліцыя забрала ў жыхароў Беларусі каля 2 тыс. адзінак зброі і звыш 60 тыс. боепрыпасаў, вынікае з апублікаванага прэс-службай МУС відэакаментарыя начальніка аддзела ўпраўлення прафілактыкі ГУАПП Дзмітрыя Язэпчыка.
“З абароту вынята больш за 400 адзінак незарэгістраванай зброі і каля 43 тысяч боепрыпасаў рознага калібру. Добраахвотна здадзена звыш 450 адзінак і каля 20 тысяч адпаведна. За розныя парушэнні ў індывідуальных уладальнікаў канфіскавана больш за тысячу адзінак зарэгістраванай зброі”, — сказаў ён.
Чыноўнік паведаміў, што 7–11 кастрычніка ў Беларусі пройдзе асноўны этап аперацыі “Арсенал”, скіраванай на “прадухіленне парушэнняў заканадаўства ў сферы абароту зброі”. Міліцыянеры, паводле слоў Язэпчыка, “правяраць умовы захоўвання грамадзянамі зарэгістраваных пісталетаў, стрэльбаў і праінфармуюць пра меры бяспекі пры абыходжанні з імі”.
“Таксама намаганні міліцыянераў будуць скіраваныя на выяўленне нелегальнай зброі, боепрыпасаў, выбухных прыстасаванняў і выбуховых рэчываў, правядзенне тлумачальнай работы з насельніцтвам пра магчымасць іх добраахвотнай здачы”, — дадаў ён.
Прадстаўнік МУС нагадаў, што “асобы, што добраахвотна здалі ў органы ўнутраных спраў зброю і боепрыпасы, якая захоўваецца незаконна, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”.
Па выніках аналагічнай аперацыі, якая праводзілася 9–13 кастрычніка 2023 года, міліцыя забрала ў грамадзян больш за 1,5 тыс. адзінак зброі, звыш 11 тыс. боепрыпасаў. Пры гэтым за “незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, звязаныя з яе захоўваннем, набыццём, перавозкай і іншымі супрацьпраўнымі дзеяннямі”, было ўзбуджана 18 крымінальных спраў, за розныя правапарушэнні ў гэтай сферы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 165 грамадзян.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка