Жонка Бяляцкага назвала вызваленне палітвязняў “гульнёй Лукашэнкі”

8 кастрычніка, Позірк. Вызваленне па памілаванні шэрагу палітычных зняволеных з’яўляецца “гульнёй” Аляксандра Лукашэнкі, якую ён вядзе па неабходнасці, заявіла 8 кастрычніка на семінары па палітвязнях у парламенце Нарвегіі Наталля Пінчук, жонка лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Трансляцыя семінара была арганізавана на партале нарвежскага парламента.
На думку Пінчук, згаданую “гульню” Лукашэнка вымушаны весці, каб “заручыцца падтрымкай Еўропы, каб выйсці з той цяжкай сітуацыі, у якой ён знаходзіцца”.
“Таму працягваць палітыку дапамогі і салідарнасці з Беларуссю (з боку Захаду. — “Позірк”.) проста неабходна”, — сказала Пінчук.
Яна падзякавала Нарвегіі за салідарнасьць з Беларуссю і намаганні, якія яна прыкладае, каб дамагчыся вызвалення Бяляцкага і іншых палітвязняў.
“Мы спадзяемся, што тым жахам, якія дзеюцца ў Беларусі, пры падтрымцы Нарвегіі і іншых краін, міжнароднай супольнасці будзе пакладзены канец. Нарвегія стала ініцыятарам і ўнесла вялікі фінансавы ўклад у [Міжнародны] фонд дапамогі палітвязням. Гэта вельмі неабходна цяпер тым беларусам, якія знаходзяцца ў зняволенні, і для іх родных. Гэта таксама дапамагае падтрымліваць беларускае грамадства, тую яго частку, якая не падтрымлівае Лукашэнку. І гэта дае надзею на дэмакратычныя пераўтварэнні ў Беларусі”, — падкрэсліла жонка палітвязня, які адбывае 10-гадовы тэрмін пазбаўлення волі па палітычна матываванай справе праваабарончага цэнтра “Вясна”.
З 3 ліпеня Аляксандр Лукашэнка памілаваў 115 чалавек.
У месцах несвабоды на сёння застаецца 1.281 чалавек, прызнаны палітвязнем.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
