АПК: Ёсць падставы спадзявацца, што ў асноўных інстытутаў дэмсіл будзе адзіная стратэгія да “бязвыбараў”

11 кастрычніка, Позірк. Праект стратэгіі да “бязвыбараў” 2025 года, як называюць наступную прэзідэнцкую кампанію ў Беларусі прадстаўнікі дэмакратычных сіл, распрацаваны “ўпаўнаважанай працоўнай групай” і прайшоў “адпаведныя працэдуры” ў Офісе Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінеце (АПК) і Каардынацыйнай радзе, паведаміла прэс-служба АКП са спасылкай на кіраўніка апарата Валерыя Мацкевіча.
Аб працы над гэтай стратэгіяй Мацкевіч распавёў 11 кастрычніка на пасяджэнні АПК.
“Ёсць усе падставы спадзявацца, што тры асноўныя інстытуты дэмакратычных сіл будуць мець для рэалізацыі адзіную стратэгію да “бязвыбараў” 2025 года”, — гаворыцца ў паведамленні.
Намеснік кіраўніцы АПК, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка сярод іншага “праінфармаваў аб працы па адвакатаванні ў краінах — членах Міжнароднага крымінальнага суда пытання прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за злачынствы супраць чалавечнасці”.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Дэмсілы краіны неаднаразова заяўлялі, што будуць дамагацца іх непрызнання міжнароднай супольнасцю.
Папярэднія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Палітычны крызіс, што ўзнік пасля іх, і шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль.
30 верасня ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе матэрыялы аб “трансгранічных злачынствах супраць чалавечнасці, здзейсненых Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Пракурор МКС Карым Хан пацвердзіў, што яго офіс вывучыць пададзеныя дакументы і вырашыць, ці маюцца падставы для расследавання.
Народнае антыкрызіснае кіраванне, якое ачольвае Латушка, таксама дамагаецца выдачы МКС ордара на арышт Аляксандра Лукашэнкі за незаконнае перамяшчэнне дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны.

- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў у гадавым вымярэнні выраслі на 16,3% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні сельгасвытворчасць вырасла на 6,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка

