У Гомельскай вобласці разам з Расіяй “абавязкова знойдуць” нафту, сцвярджае Лукашэнка
12 кастрычніка, Позірк. Сучасная Гомельская вобласць з’яўляецца “высокаразвітым прамысловым і аграрным рэгіёнам з вялікім турыстычным патэнцыялам”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка на фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2024” у гарадскім пасёлку Карма.
“Мы захавалі доступ да багатых і вельмі запатрабаваных рэсурсаў, таму маем магчымасць здабываць не толькі торф, але вугаль, нафту, калій, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Займаемся планамерным развіццём гэтых тэрыторый у рамках чарнобыльскай праграмы і думаем пра новыя гарызонты”.
Паводле слоў Лукашэнкі, “маюцца дамоўленасці з расійскай кампаніяй “Раснафта” вывучыць нетры Гомельскай вобласці”. “І мы абавязкова знойдзем там нафту (у савецкія часы свідравіны прасвідравалі і кінулі). І мы гэтыя грошы накіруем на развіццё нашай Гомельшчыны”, — сцвярджае ён.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на долю Гомельскай вобласці ў студзені — жніўні 2024 года прыпадала 11,6% валавога ўнутранага прадукту Беларусі (18 млрд 323 млн 819 тыс. рублёў са 158 млрд 4 млн). Па гэтым паказчыку яна саступае толькі Мінску (49 млрд 721 млн 269 тыс.; доля ў ВУП краіны — 31,4%) і Мінскай вобласці (28 млрд 484 млн 206 тыс.; 18%).
На свідравіне № 472 Рэчыцкага радовішча 19 красавіка прадстаўнікі дзяржкампаніі “Беларуснафта” і расійскага “Газпрама” абмеркавалі супрацу ў галіне “праектавання распрацоўкі запасаў нафты, якія цяжка вымаюцца”.
Перспектывы супрацы Беларусі з “Раснафтай” Лукашэнка 30 ліпеня абмяркоўваў па тэлефоне са старшынёй праўлення гэтай расійскай кампаніі Ігарам Сечыным. Падрабязнасці тады не былі раскрытыя.
Размова адбылася праз некалькі дзён пасля таго, як Лукашэнка паскардзіўся на “Раснафту” прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну. У прыватнасці кіраўніка расійскай дзяржавы, паводле сцвярджэння яго беларускага суразмоўцы, абурыла тэма перадаплаты за нафту, якую Беларусі ў асноўным пастаўляе “Раснафта”. “Гэтага быць не можа! Якая перадаплата? Усё жыццё працавалі без перадаплаты — зможам і далей працаваць”, — так, паводле слоў Лукашэнкі, адрэагаваў Пуцін.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства