Лукашэнка ў 2002 годзе наракаў, што ў РФ да ўлады прыйшлі людзі з ФСБ “без тармазоў і сумлення” — польскі дыпламат

16 кастрычніка, Позірк. Падрабязнасці сваёй развітальнай размовы з Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў падчас анлайн-сустрэчы “Вольнага Беларускага універсітэту” 15 кастрычніка былы амбасадар Польшчы ў Беларусі (1998–2002) Марыюш Машкевіч.
Сустрэча, паводле яго слоў, адбылася ў чэрвені 2002 года, і дыпламат на яе не спадзяваўся, бо падчас сваёй кадэнцыі набыў рэпутацыю “антысаветчыка” і “апанента” беларускай улады.
Пры гэтым, дадаў Машкевіч, улады ў Мінску ўжо тады заяўлялі пра агрэсіўныя намеры Польшчы ў дачыненні да Беларусі. У прыватнасці, удакладніў былы амбасадар, праз рыторыку Лукашэнкі Варшава ў тыя гады адмовілася ад рэалізацыі праграм падтрымкі беларускай сельскай гаспадаркі.
Паводле слоў Машкевіча, штуршком да сустрэчы стала паездка Лукашэнкі ў Расію, калі малады прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас абмеркавання пытанняў інтэграцыі прамовіў знакамітую фразу “мухі асобна, катлеты асобна”.
“Лукашэнка быў такі злы, што хацеў прадэманстраваць, што можа сябраваць з Польшчай. І таму пагадзіўся на сустрэчу са мной”, — сказаў дыпламат. Ён адзначыў, што на сустрэчы Лукашэнка назваў яго “сябрам Беларусі”.
Машкевіч таксама паведаміў, што падчас закрытай часткі размовы прапанаваў Лукашэнку браць прыклад з Расіі, развіццё эканомікі якой тады “было арыентавана на Захад”. На гэта Лукашэнка адказаў, што амбасадар памыляецца, бо не ведае “хто такі Пуцін”, але “яшчэ ўбачыць” гэта.
Паводле слоў дыпламата, Лукашэнка заявіў, што да ўлады ў Расіі прышлі прадстаўнікі ФСБ, у якіх “няма ніякіх тармазоў і сумлення”.
Фразу “мухі асобна, катлеты асобна” Пуцін вымавіў у 2002 годзе неўзабаве пасля сустрэчы з Лукашэнкам, на якой абмяркоўваліся адносіны паміж у краінамі ў кантэксце інтэграцыі. Прэса тады адзначала, што бакам не ўдалося дамовіцца, у прыватнасці, аб прынцыпах уладкавання Саюзнай дзяржавы.
“Трэба зразумець, чаго мы хочам, чаго хочуць нашы партнёры. Катлеты асобна, мухі асобна”, — сказаў прэзідэнт РФ, маючы на ўвазе, што за эканамічныя прэферэнцыі Мінск павінен расплачвацца палітычнымі саступкамі.
Лукашэнка ў адказ заявіў, што інтэграцыя Беларусі і РФ “тарпедавалася” Крамлём. “Нават Ленін і Сталін не дадумваліся да гэтага”, — сказаў ён.
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 разы больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 2 сакавіка — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень вясны на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася за год на 3,4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства



