Лукашэнка: Зраблю ўсё, каб Беларусь была вольнай
8 лістапада, Позірк. Пра перавагі “народнай дэмакратыі” ў Беларусі на прыкладзе “слаўнага” Полацка заявіў 8 лістапада Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў гэтым раённым цэнтры Віцебскай вобласці на фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2024”
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба, у гэтым горадзе “хоць бы раз у жыцці трэба пабываць кожнаму беларусу”, бо Полацк — гэта “скарбніца зямлі беларускай”, дзе “кожны камень дыхае гісторыяй”.
“Тут тысячу дзвесце гадоў таму пачаўся шматтрудны, найцяжэйшы шлях беларускага народа да ўласнай дзяржаўнасці”, — сказаў прамоўца.
“Ужо ў ХІІ стагоддзі Полацк быў развітым мегаполісам (у відэаверсіі ў тэлегам-канале “Пул Першага” прагучала як “многаполісам”. — “Позірк”.) Усходняй Еўропы. Дарэчы, сёння Захад паблажліва спрабуе вучыць нас народаўладдзю. Асабліва амерыканцы, якім усяго толькі каля 250 гадоў як краіне, дзяржаве. За намі стаіць мудрасць стагоддзяў, глыбокія традыцыі дзяржаўнага кіравання, замацаваныя ў старажытных крыніцах права. Там вытокі нашай сённяшняй народнай дэмакратыі”, — заявіў Лукашэнка.
“Менавіта з досведу продкаў”, паводле яго сцвярджэння, зыходзяць намаганні ўладаў, якія “крок за крокам, эвалюцыйна” ўмацоўваюць дзяржаву.
“Нас шмат разоў выпрабоўвалі на трываласць, спрабуючы адабраць свабоду. Напал жарсцяў вакол Беларусі не сціхае і па гэты дзень. Наш суверэнітэт не дае камусьці спакою. Супраць нас выкарыстоўваюць самыя выдасканаленыя метады, каб проста абнуліць, выкрасліць з гісторыі. Вы бачыце гэта самі, як нагнятаецца сітуацыя вакол нас”, — адзначыў спікер, не ўдакладніўшы, хто менавіта робіць замах на суверэнітэт Беларусі.
“Як прэзідэнт рабіў і буду рабіць усё для таго, каб Беларусь была вольнай, незалежнай, а самае галоўнае — мірнай”, — падкрэсліў Лукашэнка.
Фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2024” ён наведвае гэтай восенню рэгулярна. На думку шэрагу экспертаў, гэтыя паездкі ў раёны носяць перадвыбарчы характар. Лукашэнка гэта адмаўляе.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЭксперты не чакаюць значнай палітычнай адлігі пасля выбараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі назіраецца рост даверу да ўлады і падтрымкі ўварвання РФ ва Украіну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПерад выбарамі ўлады спрабуюць схаваць маштабы рэпрэсій — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская ў лютым здзейсніць візіт у ПарыжМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады будаўніцтва кватэр у Беларусі зменшылася на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2024 годзе выраслі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка з'яўляецца "аднаасобным лідэрам злачыннай арганізацыі" — экс-супрацоўнік ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДзеянні Лукашэнкі кваліфікуюцца як тэрарызм, захоп улады і злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — сябра КР Кірылюк (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка