За дзесяць месяцаў МАЗ прадаў у РФ на 11% менш новых грузавікоў, чым годам раней
11 лістапада, Позірк. У кастрычніку на расійскім рынку было прададзена 585 новых грузавікоў Мінскага аўтамабільнага завода — на 6,6% больш, чым у тым жа месяцы 2023 года (549), гаворыцца ў даследаванні “АСМ-холдынг” (РФ).
За дзесяць месяцаў беларускае прадпрыемства рэалізавала 4.680 адзінак гэтай тэхнікі (за адпаведны перыяд мінулага года — 5.241; -10,7%).
Прадукцыя Мінскага аўтазавода ў мінулым месяцы заняла 7-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынка Расіі (9-е), канстатавалі эксперты. Доля на рынку склала 4,3% (4,2%).
Пяцёрка лідараў продажаў: КамАЗ (2.541; +3,2% да ўзроўню продажаў у кастрычніку 2023-га), SITRAK (1.959; -7,4%), Shaanxi (1.839; +3,7%), Dongfeng (1.345; +81,5%), FAW (109; -29,4%).
У 2023 годзе МАЗ прадаў 6.406 новых грузавікоў — на 45,9% больш, чым у 2022-м (4.391).
На нарадзе па развіцці прамысловасці 9 красавіка 2024 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “айчынная прадукцыя саступае аналагам як у цане, так і ў якасці”. “Доля нашых грузавых аўтамабіляў [на расійскім рынку] знізілася — да 6%”, — звярнуў увагу ён.
Лукашэнка таксама адзначыў, што пры рэалізацыі ў РФ па схеме “вытворца — генеральны імпарцёр — дыстрыбутар — дылер — канчатковы спажывец” кошт грузавой і пасажырскай тэхнікі МАЗа ўзрастае — на 20%.
15 чэрвеня 2023 года першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што рынак аўтатэхнікі Саюзнай дзяржавы “мае патрэбу ў аператыўным прыняцці адмысловых ахоўных захадаў праз актыўную экспансію кітайскіх вытворцаў”.
“Гаворка не проста пра падвышэнне імпартных пошлін, тут поля для манеўру амаль няма. Я маю на ўвазе антыдэмпінгавыя і спецабаронныя захады”, — сказаў Снапкоў.
Паводле яго слоў, экспансія ўсходніх партнёраў на беларускім і расійскім рынках аўтамабільнай грузавой тэхнікі відавочная, а дынаміка іх продажаў палохае.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+