За два гады Беларусь і РФ збіраюцца нарасціць тавараабарот на 20% — расійскі чыноўнік

18 лістапада, Позірк. Тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй да канца 2025 года павінен вырасці “не менш як на 20% адносна 2023 года”, заявіў у інтэрв’ю выданню “САЮЗ” (уваходзіць у склад выдавецкага дома “Российская газета”) намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Дзмітрый Вальвач.
“Беларусь з’яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў Расіі, — сказаў чыноўнік. — Пачынаючы з 2021 года наш двухбаковы гандаль дэманструе рэкордныя паказчыкі, кожны наступны год нам удаецца пераадольваць гэтую планку”.
Па выніках 2024 года, адзначыў Вальвач, Беларусь увайшла ў пяцёрку гандлёвых партнёраў РФ у свеце, а таксама заняла першае месца сярод краін СНД.
“На тэрыторыі Беларусі працуе каля 2,4 тысячы прадпрыемстваў, створаных з удзелам расійскага капіталу, — паведаміў намеснік міністра эканамразвіцця РФ. — Узаемны тавараабарот у 2023 годзе склаў 3,9 трыльёна расійскіх рублёў (паводле лютаўскіх даных прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі, двухбаковы тавараабарот у 2023-м склаў каля 53 млрд долараў. — “Позірк”.). Гэты год не выключэнне. Ужо за першыя восем месяцаў 2024 года, згодна з расійскай статыстыкай, аб’ём тавараабароту павялічыўся на 6%”.
Чыноўнік падкрэсліў, што гэта “не аднабаковы рух”. Паводле яго слоў, раўнамерна растуць як расійскі экспарт у Беларусь, так і беларускі імпарт у РФ (у асноўным харчовыя тавары — малочная прадукцыя, гатовыя прадукты з мяса, а таксама транспарт, электрычныя машыны і абсталяванне, тэкстыльныя вырабы).
Раней Мінэканамразвіцця РФ прагназавала, што аб’ём узаемнага гандлю можа павялічыцца да 50 млрд долараў да 2030 года.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997-га — дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты статут саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт, якім зацвердзілі 28 саюзных праграм інтэграцыі. З таго часу беларускія і расійскія чыноўнікі рэгулярна справаздачацца пра паспяховае выкананне гэтых дакументаў.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+