Мінск 17:50

Латушка заявіў пра неабходнасць гарманізаваць санкцыі супраць рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

30 лістапада, Позірк. Пра неабходнасць гарманізацыі санкцый супраць рэжымаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) — прадстаўнік па транзіце ўлады, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, каментуючы новую рэзалюцыю Еўрапарламента, у якой згадваецца Беларусь.

“Важна, каб санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі былі гарманізаваныя, паколькі зараз дыктатарскі рэжым забяспечвае санкцыйную шчыліну, праз якую тавары падвойнага прызначэння паступаюць на патрэбы расійскага ваенна-прамысловага комплексу, — цытуе палітыка прэс-служба АПК. — Названыя тавары, трапляючы на беларускі рынак, аўтаматычна аказваюцца ў Расіі. Вялікай памылкай з’яўляецца, дапамагаючы Украіне, пры гэтым дазваляць Расіі абыходзіць санкцыі праз Лукашэнку”.

Паводле слоў Латушкі, неабходна выпрацаваць “комплексны падыход, які закрые санкцыйныя шчыліны і не дазволіць Расіі і рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваць заходнія тэхналогіі для агрэсіі супраць Украіны”.

Разам з тым, падкрэсліў ён, важна “рабіць усё магчымае, каб захаваць для грамадзян Беларусі магчымасць наведваць краіны ЕС, забяспечыць бесперабойную працу пасажырскіх памежных пераходаў і не аддзяляць беларускае грамадства ад Еўропы”.

У прынятай 28 лістапада рэзалюцыі ЕП адзначана, што “шэраг трэціх краін, у прыватнасці Іран, Паўночная Карэя і Беларусь, паставілі Расіі значны аб’ём зброі і боепрыпасаў, а Беларусь дазволіла Расіі выкарыстаць сваю тэрыторыю для нападу на Украіну”.

Асудзіўшы згаданыя краіны за ваенную падтрымку РФ, еўрадэпутаты заклікалі дзяржавы — члены ЕС “пашыраць і пастрожваць рэжым санкцый супраць Паўночнай Карэі, Беларусі і Ірана”.

Еўрапарламент таксама падкрэсліў неабходнасць прыняцця “ўсёабдымнай стратэгіі ЕС для ліквідацыі больш шырокіх наступстваў аўтарытарных саюзаў, асабліва паміж Расіяй, Паўночнай Карэяй, Беларуссю, Іранам, Кітаем і іншымі дзяржавамі, якія падрываюць заснаваны на правілах міжнародны парадак” і заклікаў “да актыўных намаганняў ЕС і яго дзяржаў-членаў у прасоўванні глабальнага рэжыму ядзернага нераспаўсюду”.

Беларусь пастаўляе ў РФ для ваенных патрэб заходнія мікрасхемы ў абыход санкцый — БРЦ

26 лістапада, Позірк. Беларусь пастаўляе ў Расію мікрасхемы заходняй вытворчасці, якія Масква выкарыстоўвае для патрэб абароннай прамысловасці, паведамляе Беларускі расследвальніцкі цэнтр (БРЦ). Да такой высновы БРЦ прыйшоў па выніках расследавання, праведзенага сумесна з хакерскім праектам "Кіберпартызаны". Сцвярджаецца, што для абыходу …
Падзяліцца: