Лукашэнка выказаў гатоўнасць да “плённай працы” з Кеніяй
12 снежня, Позірк. Беларусь імкнецца да “больш цеснага партнёрства” з Кеніяй у сельскай гаспадарцы, харчовай бяспецы, прамысловасці, адукацыі, сферы ІТ, гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнту гэтай афрыканскай дзяржавы Уільяму Рута з Днём незалежнасці.
“Перакананы, эфектыўная рэалізацыя планаў і сумесных праектаў будзе спрыяць сацыяльна-эканамічнаму развіццю абедзвюх дзяржаў, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Карыстаюся магчымасцю, каб выказаць гатоўнасць да плённай працы з вамі ў інтарэсах нашых грамадзян, і пацвярджаю запрашэнне наведаць Мінск з афіцыйным візітам”.
Кенію віншавальнік назваў краінай, якая “паступальна развівае сваю эканоміку і нарошчвае ўплыў на міжнароднай арэне”.
На яго думку, Найробі займае “актыўную пазіцыю па рэгіянальных і глабальных пытаннях”.
Лукашэнка таксама адзначыў, што апошнім часам двухбаковае ўзаемадзеянне “набірае абароты, намечаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва”.
Падчас візіту ў Кенію ў красавіку 2023 года тагачаснага кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка быў падпісаны мемарандум аб стварэнні механізму рэгулярных палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі. Перад гэтым, 23 лютага, Кенія прагаласавала за рэзалюцыю Генасамблеі ААН аб неабходнасці вываду расійскіх войскаў і аднаўлення міру ва Украіне. Мінск тады выказаўся супраць.
Лукашэнка на сустрэчы з Рута 10 снежня 2023 года заявіў пра неабходнасць “вызначыць напрамкі далейшага [двухбаковага] супрацоўніцтва і выйсці на нейкі канкрэтны план па гэтых напрамках”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Кеніяй устаноўлены 17 лістапада 1993 года. У 2021 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў 10,5 млн долараў. Актуальных звестак у адкрытым доступе няма: Белстат засакрэціў статыстыку замежнага гандлю з асобнымі краінамі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



