БАЖ: У 2024 годзе 35 медыя былі прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”

26 снежня, Позірк. У 2024 годзе 35 медыя былі прызнаныя “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, вынікае з агляду Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), якая падсумавала сёлетнюю статыстыку рэпрэсій у сферы.
Адметнасцю года, адзначае арганізацыя, стала вялікая колькасць “схаваных рэпрэсій” — выпадкаў, калі сілавікі патрабуюць ад ахвяр рэпрэсій не раскрываць інфармацыю пра пераслед.
Разам з тым, паводле звестак БАЖ, дакладна вядома, што за год у журналістаў і медыя адбылося 66 вобшукаў. Без іх абыйшлося толькі ў двух месяцах — лютым і жніўні, а максімальная колькасць выпадкаў прыйшлася на чэрвень (15) і снежань (12).
За год было затрымана 27 прадстаўнікоў медыя, іх лік за кратамі дасягнуў 45. Зафіксавана больш за 100 выпадкаў “завочнага ціску” на прадстаўнікоў сферы.
Сістэмныя рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных СМІ ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Шматлікія рэдакцыі працуюць у выгнанні. Перад чарговымі выбарамі ўзмацняецца ціск на тых, хто застаўся ў краіне, і тых, хто жыве за мяжой.
19 снежня Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” інфармацыйнае агенцтва “Позірк”. Датычнымі да “фарміравання” названыя журналістка Таццяна Каравянкова, праваабаронца Раман Кісляк, палітычныя аналітыкі Аляксандр Класкоўскі, Пётр Рудкоўскі і Аляксандр Фрыдман.
2 снежня на падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ў “спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” уключаныя акаўнты “Позірку” ў сацыяльных сетках Х і “Інстаграм”. 9 снежня рашэнне адносна акаўнта агенцтва ў “Інстаграме” прадубляваў суд Савецкага раёна сталіцы. 20 снежня суд Вілейскага раёна (Мінская вобласць) надаў адпаведны статус акаўнту “Позірку” ў “ЦікТоку”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


