Памілавана яшчэ 23 асуджаныя з палітычных матываў

18 студзеня, Позірк. Падпісаны ўказ аб памілаванні яшчэ 23 асоб, якія “здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці”, паведаміла 18 студзеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Адзначаецца, што ў ліку памілаваных дваццаць мужчын і тры жанчыны. 13 чалавек ва ўзросце больш за 50 гадоў, у 14 маюцца хранічныя захворванні; у 12 маюцца дзеці (сярод памілаваных адзін шматдзетны бацька).
Сцвярджаецца, што рашэнне прынятае “з прынцыпаў гуманізму”.
“Памілаваным даецца шанец вярнуцца да нармальнага жыцця. Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Гэта першы акт памілавання грамадзян, асуджаных з палітычных матываў, у 2025 годзе.
Летась было восем хваляў памілаванняў. На пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра вызваленне яго “цяжкахворых апанентаў”, пасля чаго стала вядома пра выхад на волю 18 палітвязняў. Пазней ён падпісаў шэраг указаў аб памілаванні асуджаных за “злачынствы пратэстнай” або “экстрэмісцкай скіраванасці” (на падставе ўказа ад 16 жніўня вызвалена 30 чалавек, 4 верасня — 30, 16 верасня — 37, 7 лістапада — 31, 20 лістапада — 32, 9 снежня — 29, 28 снежня — 20).
Такім чынам, за ўвесь час памілавана 250 чалавек.
Разам з тым людзей у краіне па-ранейшаму затрымліваюць з палітычных матываў, суды рэгулярна выносяць прыгаворы па справах палітычнага характару. Праваабаронцы канстатавалі ўзмацненне рэпрэсій напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных рэжымам Лукашэнкі на 26 студзеня 2025 года.
На 18 студзеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.244 чалавекі. Насамрэч людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
Улады адмаўляюць наяўнасць у Беларусі палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных” артыкулаў. Разам з тым дзясяткі розных крымінальных артыкулаў выкарыстоўваюцца для пераследу з палітычных матываў; тысячы людзей, асуджаных за ўдзел у пратэстах, крытыку і праяву непрымання рэжыму Лукашэнкі, заклеймаваныя “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



