Паліцыя Польшчы выявіла факты нелегальнага працаўладкавання беларусаў
23 студзеня, Позірк. У канцы 2024 года паліцыя выявіла 34 выпадкі нелегальнага працаўладкавання замежнікаў у Гдыні (Паморскае ваяводства), сярод іх былі грамадзяне Беларусі, паведамляе Памежная ахова Польшчы.
Адзначаецца, што супрацоўнікі паліцыі праверылі законнасць працаўладкавання 329 замежнікаў у дзвюх кампаніях Гдыні. У выніку было ўстаноўлена, што з парушэннем заканадаўства працуюць таксама грамадзяне Калумбіі, Грузіі і Украіны. У асноўным, як паведамляецца, замежнікі былі занятыя ў “вытворчасці мяса, на будаўнічых працах, працавалі трактарыстамі”.
Дакладных даных па колькасці нелегальна працаўладкаваных ведамства не назвала.
Падкрэсліваецца, што працадаўцы, якія дапусцілі парушэнні, могуць быць аштрафаваныя. “Замежнікі таксама могуць сутыкнуцца з наступствамі за незаконнае выкананне працы”, — гаворыцца ў паведамленні памежнай службы.
З 2021 года больш за 240 тыс. грамадзян Беларусі падалося на атрыманне дазволу на знаходжанне ў Польшчы, паведаміў у снежні “Позірку” намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, спасылаючыся на даныя, атрыманыя ў МУС краіны.
З іх ужо звыш 140 тыс. мае сапраўдны дакумент, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы, дадаў палітык.
У 2024 годзе міжнародную абарону ў Польшчы атрымала 2,6 тыс. грамадзян Беларусі, у 2023-м — 2,9 тыс. Пры гэтым летась беларусамі пададзена 3,9 тыс. заяў аб яе прадастаўленні (у 2023-м — 3,7 тыс.). Адмовы за мінулы год атрымала 150 чалавек.
Няўрадавы Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на даныя ўпраўлення паведамляў, што на 31 снежня 2023 года ў Польшчы пражывала 118.562 грамадзяніна Беларусі з дакументамі, якія тым ці іншым чынам легалізуюць іх у краіне. Сярод іх часовы від на жыхарства мелі 69.399 чалавек, пастаянны ВНЖ — 39.553, дадатковую абарону — 6.555, дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС — 1.160, статус бежанца — 578, часовую абарону — 436, іншыя падставы — 881.
- Грамадства, ПалітыкаДругія суткі на ЧАЭС тушаць пажар пасля атакі расійскага дронаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраўладныя сацыёлагі сцвярджаюць, што больш за 70% насельніцтва давярае сілавікамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі за студзень на 0,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–13 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа 60 гадоў працы Палац шлюбаў зарэгістраваў больш за 220 тыс. шлюбаў з замежнымі грамадзянаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка