Кіраўнік МЗС Эстоніі назваў выбары-2025 у Беларусі “сімуляваннем дэмакратыі”
25 студзеня, Позірк. “Сімуляваннем дэмакратыі” назваў мерапрыемства, якое афіцыйны Мінск заве “прэзідэнцкімі выбарамі”, міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна.
“Заўтра мы станем сведкамі таго, як дыктатура спрабуе ўзаконіць сваё кіраванне, арганізуючы фарс, які яны называюць выбарамі. <…> Эстонія працягвае падтрымліваць імкненне беларускага народа да свабоднай і дэмакратычнай будучыні”, — напісаў кіраўнік эстонскай дыпламатыі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
У адказ на яго паведамленне беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла, што “імітацыя дэмакратыі ніколі нікога не падмане”. “Дзякуй, Эстонія, за ваша сяброўства і салідарнасць з народам Беларусі. Ваша падтрымка надае нам сілы ў барацьбе за свабоду”, — адзначыла яна.
24 студзеня камітэт па замежных справах парламента Эстоніі (Рыйгікогу) выступіў з заявай пра тое, што “не прызнае так званыя прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць у нядзелю ў Беларусі пад жорсткім кантролем рэжыму Лукашэнкі”.
“Аляксандр Лукашэнка, які кіруе Беларуссю пры падтрымцы расійскага рэжыму на працягу апошніх 30 гадоў, арганізуе 26 студзеня чарговы выбарчы фарс у спробе падфарбаваць свой дыктатарскі рэжым фальшывай маскай дэмакратыі, душачы пры гэтым правы чалавека і грамадзяніна”, — падкрэсліў камітэт Рыйгікогу.
Эстонскія парламентарыі заклікалі “арганізаваць свабодныя і дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пры першай жа магчымасці пад назіраннем Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) і іншых міжнародных арганізацый”.
Профільны камітэт Рыйгікогу таксама заклікаў міжнародную супольнасць “учыніць ціск на беларускі рэжым з мэтай спынення рэпрэсій і вызвалення людзей, якія апынуліся ў няволі за выказванне сваіх поглядаў”.
“Камітэт па міжнародных справах падтрымлівае заявы Еўрапарламента, АБСЕ, шэрагу нацыянальных парламентаў і ўрадаў краін — членаў Еўрасаюза, якія асуджаюць арганізацыю фіктыўных выбараў у атмасферы рэпрэсій і запалохвання і ў парушэнне ўсіх міжнародных прававых норм”, — гаворыцца ў заяве.
Парламенцкая структура таксама выказала падтрымку беларускаму народу “ў яго барацьбе за свабодную, дэмакратычную і годную будучыню” і заклікала працягнуць “актыўную міжнародную супрацу на ўсіх узроўнях для падтрымкі дэмакратыі, грамадзянскай супольнасці і свабоднай прэсы ў Беларусі”.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне пачалося 21 студзеня і працягнецца пяць дзён).
Акрамя Аляксандра Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, якія знаходзяцца ў турме або за мяжой.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі. З крытыкай выбараў выступілі Еўрапарламент, ЗША, шэраг іншых дэмакратычных дзяржаў ды інш.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЗа фатаграфаванне бюлетэня ў Мінску заведзена 10 адміністрацыйных спраўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы вядуць перамовы з ЕС аб павелічэнні падтрымкі беларускіх незалежных СМІ — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка