СК заявіў пра ідэнтыфікацыю 365 удзельнікаў пратэстных акцый за мяжой 26 студзеня

27 студзеня, Позірк. Ідэнтыфікаваныя 365 удзельнікаў пратэстных акцый, якія прайшлі за мяжой 26 студзеня, інфармацыя пра іх “далучаная да матэрыялаў крымінальнай справы”, паведамляе Следчы камітэт.
Сцвярджаецца, што ў акцыях 26 студзеня ў розных краінах прыняў удзел 581 чалавек. Сярод ідэнтыфікаваных 203 удзельнікі акцый у Варшаве, 11 — ва Уроцлаве, 18 — у Беластоку, 29 — у Вільнюсе, 39 — у Нью-Ёрку, 11 — у Празе.
СК заяўляе, што “цяпер рамках расследавання крымінальнай справы іх дзейнасць задакументаваная, прынятае рашэнне аб прыцягненні фігурантаў да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў парадку спецыяльнай вытворчасці”.
“Правяраецца наяўнасць у іх маёмасці і нерухомасці на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку зарэгістраванай на іншых асоб”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акцыі беларускай дыяспары 26 студзеня былі праведзеныя на знак пратэсту супраць мерапрыемства, якое ўлады ў Мінску называюць “прэзідэнцкімі выбарамі”. Кампанія праходзіла пад поўным кантролем чыноўнікаў і сілавікоў. ЦВК абвясціў пераможцам Аляксандра Лукашэнку, які нібыта набраў 86,82% галасоў.
13 студзеня СК паведаміў, што ў вытворчасці галоўнага следчага ўпраўлення “знаходзяцца крымінальныя справы ў дачыненні да кіраўнікоў і ўдзельнікаў розных экстрэмісцкіх фарміраванняў за межамі Рэспублікі Беларусь, якія бяруць удзел у акцыях, арганізаваных антыбеларускімі цэнтрамі”.
Сцвярджалася, што следства атрымала інфармацыю “аб планах збеглых, накіраваных на спробу дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне і распальвання сацыяльнай варожасці, з дапамогай малалікіх вулічных акцый, якія імітуюць падтрымку радыкальных рухаў”. Сярод акцый СК згадвае перформанс “Лукашэнка ў шродэр”“, арганізаваны “Народнымі амбасадамі”.
16 траўня 2024 года Следчы камітэт паведаміў, што завёў у дачыненні да 104 удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой крымінальную справу паводле арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) КК.
Было заяўлена, што ў рамках расследавання атрымана інфармацыя аб “аб’ектах нерухомасці і маёмасці, якія належаць падазраваным” у Беларусі. Паведамлялася аб следчых дзеяннях — “аглядах, ператрусах, накладанні арышту на маёмасць” і інш.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка