У бальніцы памёр пенсіянер з Барысава, які пацярпеў ад успышкі пароў пры варэнні самагону

31 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 30 студзеня да 6:00 31-га) у Беларусі ад наступстваў пажару загінуў адзін чалавек, сведчыць аператыўная зводка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Мінскае абласное ўпраўленне МНС удакладняе, што гаворка пра грамадзяніна 1947 года нараджэння, які памёр у бальніцы ад траўмаў, атрыманых на пажары 25 студзеня.
Па выніках таго дня ведамства паведамляла пра пажар у кватэры аднапавярховага двухкватэрнага дома ў Барысаве (Мінская вобласць). Паводле інфармацыі ратавальнікаў, на сямейнай пары, мужчыну 1947 г.н. і жанчыне 1949 г.н., загарэлася адзенне — у выніку “ўспышкі пароў вадкасці з утрыманнем спірту падчас прыгатавання самагону”. Абодва атрымалі апёкі і былі шпіталізаваныя.
У якім стане знаходзіцца другая пацярпелая, невядома.
З пачатку года ў Беларусі адбылося 508 пажараў — на 8,1% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (553). Загінула 74 чалавекі (-8,6%; 81), траўмавана — 52 (+6,1%; 49).
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка



