Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў Еўропу захаваць для Беларусі месца ў еўрапейскай сям’і

5 лютага, Позірк. Захаваць для Беларусі месца ў еўрапейскай сям’і заклікаў Еўропу міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс 4 лютага ў Гданьску (Польшча) на “Форуме Касцюшкі”, паведамляе прэс-служба літоўскага знешнепалітычнага ведамства.
Нягледзячы на “абцугі рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі і прыгнёт Расіі”, адзначыў ён, “еўрапейскія карані” Беларусі і яе “памкненне быць часткай Еўропы жывыя”.
“Месца Беларусі ў Еўропе, аднак, каб вярнуцца на еўрапейскі шлях, краіна мусіць вызваліцца як ад дыктатара Лукашэнкі, так і ад уплыву Расіі, — канстатаваў Будрыс. — Мы мусім дапамагчы дэмакратычным сілам Беларусі на гэтым шляху, бо дэмакратычная Беларусь важная як для бяспекі Літвы, так і для ўсяго рэгіёна”.
Кіраўнік МЗС Літвы лічыць важным і надалей падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, дапамагаць у захаванні беларускай мовы і культуры, узмацняць ціск на рэжым Лукашэнкі і заахвочваць “больш шчыльныя сувязі паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўропай”.
“Еўропа з’яўляецца і павінна заставацца домам для тых, хто імкнецца да свабоды, годнасці і незалежнасці”, — заявіў Будрыс.
Польшча будзе і надалей падтрымліваць беларускія незалежныя ініцыятывы — кіраўнік МЗС

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ работнікаў бюджэтнай сферы будзе забраны дзённы заробак у фонд восеньскага суботнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаBelPol: Украіна — першы атрымальнік інфармацыі аб вайсковай актыўнасці ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала найменшую за 7,5 месяца колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства, Палітыка


