Літва апавясціла Беларусь аб дэнансацыі з 1 студзеня 2026 года дагавора аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання

6 лютага, Позірк. Літва апавясціла Мінск аб дэнансацыі дагавора аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і фіскальных парушэнняў, паведамляе Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі.
Адзначаецца, што дакумент страціць сілу з 1 студзеня 2026 года.
14 студзеня Сейм Літвы ўхваліў законапраект аб дэнансацыі згаданага пагаднення. За прыняцце дакумента прагаласавалі 111 дэпутатаў, супраць — 4, устрымаліся — 6.
14 лістапада 2024 года праект закона, падрыхтаваны Міністэрствам фінансаў Літвы, быў ухвалены ўрадам гэтай краіны.
“Улічваючы працяглае садзейнічанне Беларусі Расіі, яе ваенную агрэсію супраць Украіны і грубае парушэнне міжнароднага права, а таксама той факт, што Сейм ужо дэнансаваў аналагічнае пагадненне з Расіяй, прапануецца дэнансаваць пагадненне з Беларуссю“, — заявіла тады намесніца міністра фінансаў Рута Білкшціце.
Паведамлялася, што Літва ўжо некалькі гадоў “практычна не супрацоўнічае з Беларуссю і не абменьваецца інфармацыяй у падатковых мэтах“.
Згодна з пагадненнем аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання даходаў і фіскальных парушэнняў, любы з бакоў можа скасаваць яго, накіраваўшы пісьмовае паведамленне іншаму боку па дыпламатычных каналах не менш чым за шэсць месяцаў да заканчэння каляндарнага года.
12 лістапада Сейм Літвы прыняў рашэнне дэнансаваць пагадненне паміж урадамі Літвы і Беларусі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з мытнымі злачынствамі.
25 верасня ўрад Літвы адобрыў падрыхтаваныя Міністэрствам фінансаў праекты прававых актаў аб дэнансацыі пагадненняў аб мытным супрацоўніцтве з Беларуссю і Расіяй.
16 верасня паведамлялася, што прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ўнёс у Сойм прапанову аб дэнансацыі трох дагавораў з Расіяй і Беларуссю, якія датычацца эканамічнага супрацоўніцтва.
Науседа прапанаваў, як і анансавалася, скасаваць дагавор аб заахвочванні і абароне інвестыцый, падпісаны ўрадамі Літвы і Беларусі 5 сакавіка 1999 года ў Мінску, аналагічны дагавор з Расіяй, падпісаны 29 чэрвеня 1999 года ў Маскве, і дагавор аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання даходаў і капіталу аб прадухіленні фіскальных парушэнняў, падпісаны з Расіяй у той жа час.
24 верасня Сойм Літвы адобрыў у першым чытанні дэнансацыю гэтых дагавораў.
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ аварыях, што адбыліся ў 2024 годзе з віны нецвярозых кіроўцаў, загінула на 5% больш чалавек, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць эканамічных злачынстваў за год вырасла амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў у Беларусі зменшылася пагалоўе ўсіх асноўных відаў сельскагаспадарчых жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкам, што працуюць у Беларусі, могуць дазволіць выпускаць уласныя токеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаНацбанк разлічвае на пашырэнне банкаўскай карэспандэнцкай сеткі ў "дружалюбных і нейтральных краінах"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка