Вялікабрытанія прыпыняе пагадненне з Беларуссю аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання

6 лютага, Позірк. Аб прыпыненні дзеяння пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання з Беларуссю паведаміла Упраўленне падатковых і мытных збораў Вялікабрытаніі.
Адзначаецца, што беларускі бок праінфармаваны аб гэтым рашэнні.
Удакладняецца, што з 1 красавіка 2025 года спыніць дзейнічаць палажэнне, якое тычыцца падаткаў на прыбытак кампаній і іншых падаткаў, з 6 красавіка — падаходнага падатку і падатку на прырост капіталу.
Падкрэсліваецца, што рашэнне было прынята ў адказ на дзеянні Беларусі.
7 сакавіка 2024 года Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову № 164 “Аб пытаннях падаткаабкладання”, якая ў тым ліку прыпыніла да канца 2026 года “выкананне палажэнняў міжнародных пагадненняў аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання” ў дачыненні да 27 краін Захаду, у тым ліку Вялікабрытаніі (адпаведны пункт уступіў у сілу ў чэрвені).
Дакумент часова спыніў дзеянне арт. 10 пагаднення — аб дывідэндах, арт. 11 — аб працэнтах, а таксама арт. 13 — аб даходах ад адчужэння маёмасці.


- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе харчовыя тавары найбольш даражэюць у Гродзенскай вобласці, нехарчовыя — у Магілёўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія пяты дзень не фіксуе спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, Літва — другіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаАдток талентаў за мяжу і недастатковае абнаўленне навуковых кадраў па-ранейшаму патрабуюць пільнай увагі — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

