Парламент Беларусі ратыфікаваў дагавор з РФ аб гарантыях бяспекі

26 лютага, Позірк. Палата прадстаўнікоў прыняла, а Савет Рэспублікі ўхваліў 26 лютага законапраект “Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы”, вынікае з паведамленняў прэс-службаў ніжняй і верхняй палат Нацыянальнага сходу.
Дзеянне законапраекта, як паведамляецца, скіраванае на абарону грамадзян Беларусі і РФ “ад пагроз і правакацый”.
Паводле слоў старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі, падпісанне дагавора прывяло да таго, што супраца па ўмацаванні абаронных патэнцыялаў дзвюх краін “выйшла на яшчэ больш высокі ўзровень”.
26 лютага Савет Федэрацыі (СФ) Расіі на пленарным пасяджэнні ратыфікаваў дагавор з Беларуссю аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Член камітэта СФ па абароне і бяспецы Таймураз Мамсураў, які выступіў дакладчыкам па дакуменце, заявіў, што дагавор “носіць абарончы характар і не скіраваны супраць якіх-небудзь краін і аб’яднанняў”.
18 лютага дакумент, унесены на разгляд прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, ратыфікавала ніжняя палата парламента — Дзяржаўная дума.
У адпаведнасці з арт. 9 дагавора аб гарантыях бяспекі, ён “падлягае ратыфікацыі ў адпаведнасці з працэдурамі кожнага з бакоў і набывае моц з дня абмену ратыфікацыйнымі граматамі”.
Лукашэнка і Пуцін падпісалі дагавор аб гарантыях бяспекі 6 снежня 2024 года ў Мінску ў рамках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Прэзідэнт РФ тады заявіў, што дакумент “вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, абарону суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу” дзвюх краін. Паводле яго слоў, таксама гаворка ідзе пра “цэласнасць і недатыкальнасць тэрыторыі і знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы, прычым з задзейнічаннем усіх існых сіл і сродкаў”.
Сярод іншага дакумент дае магчымасць Расіі ствараць у Беларусі вайсковыя аб’екты.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



