Ціханоўская і Алексіевіч абмеркавалі пытанне вызвалення палітвязняў, падтрымку Украіны

1 сакавіка, Позірк. Лёс палітвязняў і “важнасць адвакатавання іх вызвалення” абмеркавалі беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч на сустрэчы ў Вільнюсе, паведаміў 1 сакавіка тэлеграм-канал палітыка.
Адзначаецца, што суразмоўніцы таксама “абмяняліся думкамі пра ролю жаночага лідарства для беларускага грамадства і палітыкі Беларусі”, абмеркавалі “важнасць салідарнасці”. На сустрэчы было заяўлена, што цяпер галоўнае “шукаць тое, што натхняе, захоўваць еднасць і веру ў будучыню, нягледзячы на ўсе выпрабаванні”.
Сярод іншага Ціханоўская і Алексіевіч абгаварылі, чаму перамога Украіны ў развязанай супраць яе Расіяй вайне важная для Беларусі і як можна падтрымаць украінцаў у іх барацьбе.
Беларускі дэмлідар узнагародзіла пісьменніцу Крыжам Адраджэння, якім Аб’яднаны пераходны кабінет адзначае дзеячаў за “адданасць інтарэсам беларускага народа і значны ўнёсак у развіццё беларускай культуры”.
28 лютага Алексіевіч правяла сустрэчу з чытачамі ў шэлтары “Замак” беларускай арганізацыі “Дапамога”. У Літву пісьменніца прыехала для ўдзелу ў Вільнюскім кніжным кірмашы і запісу размоў з героямі сваёй новай кнігі. Адна з яе суразмоўніц — экс-палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая правяла ў няволі больш за 4 гады і пасля вызвалення пакінула Беларусь.
На 1 сакавіка беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.232 чалавекі. Насамрэч людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
Гл. таксама:
Беларусам трэба мяняць светапогляд, лічыць Алексіевіч
Алексіевіч дапускае магчымасць таго, што РФ уцягне Беларусь у вайну
Алексіевіч: Не адрэфлексавалі камунізм, ГУЛАГ, таму ўсё да нас і вяртаецца
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


