МУС “адпрацоўвае замежны парадак дня” ў рамках падрыхтоўкі да УНС, заяўляе Кубракоў

3 сакавіка, Позірк. Міліцыя “гатовая да аховы парадку падчас правядзення пасяджэння Усебеларускага народнага сходу” (УНС), якое адбудзецца ў красавіку, паведаміў на прэс-канферэнцыі 3 сакавіка ў Мінску міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
“Ужо ідуць падрыхтоўчыя мерапрыемствы, з упэўненасцю скажу, што меры бяспекі будуць прынятыя, і бяспеку мы гарантуем. Усе грамадзяне могуць быць упэўненыя”, — цытуе чыноўніка прэс-служба МУС.
Міністр, як паведамляецца, адзначыў, што “беларуская міліцыя ў гэтым плане ніколі не дзейнічае паводле “старых схем”, аналізуе сітуацыю ўнутры краіны і адпрацоўвае замежны парадак дня”. Якім чынам, на думку Кубракова, “замежны парадак дня” ўплывае на бяспеку правядзення УНС, прэс-служба ведамства не ўдакладніла.
22 лютага стала вядома пра стварэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў сёмага УНС, які ўзначаліў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
У яго склад увайшло 35 чалавек: кіраўнікі парламента, міністэрстваў і ведамстваў, аблвыканкамаў, прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант і першы сакратар ЦК праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандр Лук’янаў.
Пра тое, што пасяджэнне запланаванае на красавік, заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 лютага на пасяджэнні прэзідыума УНС.
Напрыканцы снежня 2024 года старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Сяргей Сівец выказаў меркаванне, што чарговае пасяджэнне УНС пройдзе ў красавіку — “з улікам каляндарнага цыкла”.
Усебеларускі народны сход склікаецца з ініцыятывы Лукашэнкі з 1996 года, як правіла, у перыяд палітычных кампаній.
VII пасяджэнне УНС, якое атрымала канстытуцыйны статус згодна з афіцыйнымі вынікамі не прызнанага цывілізаванымі краінамі рэферэндуму 27 лютага 2022 года, было праведзена ў Мінску летась 24–25 красавіка. Старшынёй прэзідыума сходу практычна аднагалосна быў абраны Лукашэнка.
Паводле абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі, УНС з’яўляецца “вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя”, які вызначае “стратэгічныя кірункі развіцця грамадства і дзяржавы”, забяспечвае “непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду”. Максімальная колькасць дэлегатаў УНС — 1.200, тэрмін іх паўнамоцтваў — пяць гадоў. Пасяджэнні УНС павінны праводзіцца не радзей за адзін раз на год.
УНС зацвярджае асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця; заслухоўвае штогадовыя пасланні прэзідэнта да парламента; мае права заканадаўчай ініцыятывы, можа прапаноўваць змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, разглядаць пытанне пра легітымнасць выбараў ды інш.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства