Лукашэнка зноў запрасіў прэзідэнта Ганы ў Беларусь
6 сакавіка, Позірк. Гана “дэманструе ўстойлівы прагрэс у сацыяльна-эканамічным развіцці і карыстаецца аўтарытэтам на міжнароднай арэне”, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні прэзідэнту краіны Джону Драмані Махаме і ўсім яе жыхарам з Днём незалежнасці.
Ён адзначыў “нявыкарыстаны патэнцыял супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, палітычнай, гуманітарнай і іншых сферах”.
“Можам прапанаваць Гане паспяховы вопыт і назапашаныя кампетэнцыі па механізацыі сельскай гаспадаркі, пастаўках прадуктаў харчавання, медыцынскіх прэпаратаў і абсталявання, угнаенняў, падрыхтоўцы кадраў, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Пацвярджаю вам сваё запрашэнне наведаць Рэспубліку Беларусь у мэтах абмеркавання шляхоў пашырэння нашых адносін і магчымасцей рэалізацыі новых праектаў“.
Лукашэнка пажадаў Джону Драмані Махаме “выдатнага здароўя і поспехаў у выкананні адказнай дзяржаўнай місіі”, а жыхарам Ганы — “адзінства і квітнення”.
У лютым Махама павіншаваў Лукашэнку з “перамогай на прэзідэнцкіх выбарах”. Ганскі палітык выказаў меркаванне, што Беларусь “працягне дамагацца большага росквіту і поспеху”.
У снежні 2024 года Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Ганы ў Беларусь, віншуючы Махаму з абраннем на гэтую пасаду.
Беларусь і Гана ўстанавілі дыпламатычныя адносіны 5 чэрвеня 1992 года.
Двухбаковы тавараабарот у 2021 годзе, паводле звестак Міністэрства замежных спраў, склаў усяго 10,6 млн долараў (беларускі экспарт — 3,3 млн, ганскія пастаўкі — 7,3 млн). Актуальнай інфармацыі ў адкрытым доступе няма.
Краіны супастаўныя па плошчы (Беларусь — 207,6 тыс. км2, Гана — 238,5 тыс. км2), але істотна адрозніваюцца па колькасці насельніцтва (9,13 млн супраць 33,74 млн). Даныя Міжнароднага валютнага фонду сведчаць, што пры параўнальным узроўні валавога ўнутранага прадукту ў бягучых цэнах Беларусь у некалькі разоў апярэджвае Гану па ВУП на душу насельніцтва (8,01 тыс. долараў супраць 2,23 тыс.).
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАтрымальнікам заробку “ў канверце” пенсія будзе разлічвацца з адной базавай велічыні — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці фіксуецца 11 месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаВУП у першым паўгоддзі вырас на 2,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка