Турчын прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі, яго папярэднік Галоўчанка — кіраўніком Нацбанка (дапоўнена)

10 сакавіка, Позірк. Аляксандр Турчын прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі, ранейшы кіраўнік урада Раман Галоўчанка — старшынёй праўлення Нацыянальнага банка. Адпаведнае рашэнне 10 сакавіка прыняў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
49-гадовы Аляксандр Турчын у снежні 2019 года быў прызначаны старшынёй Мінскага аблвыканкама, да гэтага больш за год быў першым віцэ-прэм’ерам. Акрамя таго, займаў пасаду ўпаўнаважанага Лукашэнкам па Гомельскай вобласці, кіраўніка апарата ўрада, узначальваў Савет па развіцці прадпрымальніцтва, што функцыянаваў пры Лукашэнку (з 2021 года — кансультатыўны орган пры ўрадзе).
Прэс-служба Лукашэнкі адзначае, што Турчын прызначаны пасля атрымання папярэдняй згоды Палаты прадстаўнікоў. Сцвярджаецца, што гэтая працэдура была праведзена.
51-гадовы Раман Галоўчанка зменіць на пасадзе старшыні праўлення Нацбанка 62-гадовага Паўла Калаўра, які кіраваў рэгулятарам са снежня 2014 года.
Паводле слоў Лукашэнкі, прызначэнне Галоўчанкі звязанае з тым, што экс-прэм’ер “заўсёды хацеў большай уцягнутасці банка і банкаўскай сістэмы ў эканоміку”. Палітык мяркуе, што Турчын і Галоўчанка “знойдуць агульную мову і нарэшце паставяць з ног на галаву некаторыя пытанні <…> эканомікі, якія тычацца яе фінансавання”.
Паведамляецца таксама, што былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч прызначаны памочнікам Лукашэнкі ў Гомельскай вобласці.
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка: Прызначэнне Турчына не прывядзе да сістэмных зменаў у эканамічнай палітыцы, Нацбанк цалкам губляе незалежнасцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія ўлады разлічваюць амаль утрая павялічыць перавалку калію праз парты на паўночным захадзе РФ — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДваццаціградуснае цяпло ў Беларусь прыйшло на чатыры дні раней за ранейшы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПазіцыя Галоўчанкі можа быць згубнай для фінансавай сістэмы і беларускага рубля, лічыць РаманчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў лютым 2025 года выраслі на 1,3%, у гадавым вымярэнні — на 5,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 10 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія геолагі пакуль не могуць ацаніць мэтазгоднасць здабычы рэдказямельных металаў у краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года краіны ЕС зафіксавалі больш за 1.300 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі, Польшча — больш за 1.000Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСутачны ход тэмпературы ў Беларусі перавышае 40-45 градусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШарэнда-Панасюк пра палітвязняў: Трэба патрабаваць мараторыю на захоп рэжымам новых ваеннапалонныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+