Латушка: Прызначэнне Турчына не прывядзе да сістэмных зменаў у эканамічнай палітыцы, Нацбанк цалкам губляе незалежнасць
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 10 сакавіка 2025 года ў 21:36
10 сакавіка, Позірк. “Перакананы ў тым, што прызначэнне прэм’ер-міністрам Аляксандра Турчына не прывядзе да сістэмных зменаў у эканамічнай палітыцы Беларусі“, — заявіў “Позірку“ намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, былы міністр і былы амбасадар Павел Латушка, каментуючы кадравыя змены на ўзроўні кіраўнікоў урада і Нацыянальнага банка.
“Гэта звязана з тым, што Лукашэнка прытрымліваецца свайго асаблівага падыходу ў рэалізацыі эканамічнай мадэлі для Беларусі, які заключаецца ў поўным кантролі над усімі сектарамі эканомікі, над дзяржаўнай і прыватнай формай уласнасці, гатоўнасці праводзіць нацыяналізацыю, канфіскацыю маёмасці, выкарыстоўваць жорсткі адміністрацыйны рэсурс у кіраванні эканомікай“, — сказаў Латушка.
“Таму, — адзначыў палітык, — нягледзячы на тое, што Аляксандр Турчын быў першым віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Сяргея Румаса, якога прылічвалі да беларускіх тэхнакратаў, лібералаў, які імкнуўся даць большую свабоду эканоміцы, яго прызначэнне не прывядзе да сістэмных зменаў“.
Пра тое, што старшыня Мінскага аблвыканкама Турчын можа быць прызначаны прэм’ер-міністрам замест Рамана Галоўчанкі, Латушка заявіў 2 лютага падчас дыскусіі аб бягучых падзеях у Беларусі са сваім намеснікам у НАУ Арцёмам Бруханам.
“Наш прагноз цалкам спраўдзіўся. Дарэчы, упершыню гэтая інфармацыя з’явілася паўтара-два гады таму назад. Турчын разглядаўся на замену Галоўчанку, аднак на той момант Лукашэнка не прыняў гэтага рашэння“, — адзначыў Латушка ў каментары “Позірку“.
На ягоную думку, Турчын не тая фігура, якая можа стаць рэальнай альтэрнатывай Лукашэнку, “нягледзячы на кампліменты, якія выказаў яму дыктатар, што той мае прэзідэнцкія якасці“.
“Дарэчы, не трэба забываць, што Турчын знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрапейскага саюза за падаўленне пратэстаў у 2020 годзе. Так што ён таксама нясе за гэта персанальную адказнасць як старшыня Мінскага аблвыканкама”, — заявіў Латушка.
З прызначэннем Галоўчанкі кіраўніком Нацбанка рэгулятар, перакананы кіраўнік НАУ, “абсалютна губляе сваю незалежнасць”. “Галоўчанка ў свой час адказваў за забеспячэнне эканамічных інтарэсаў сям’і Лукашэнкі ў арабскіх краінах. Цяпер ён будзе кантраляваць фінансавыя патокі ў інтарэсах сям’і”, — лічыць Латушка.
Гл. таксама экспрэс-аналіз палітычнага аналітыка “Позірку ” Аляксандра Класкоўскага:
Новый премьер. Станет ли Турчин преемником Лукашенко? (на рускай мове)
- Палітыка
- ЭканомікаМінэканомікі прапанавала выпусціць дзяржаблігацыі на 1,5 млрд рублёў для будаўніцтва і рамонту аб'ектаў інфраструктурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДваццаціградуснае цяпло ў Беларусь прыйшло на чатыры дні раней за ранейшы рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПазіцыя Галоўчанкі можа быць згубнай для фінансавай сістэмы і беларускага рубля, лічыць РаманчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў лютым 2025 года выраслі на 1,3%, у гадавым вымярэнні — на 5,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 10 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія геолагі пакуль не могуць ацаніць мэтазгоднасць здабычы рэдказямельных металаў у краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года краіны ЕС зафіксавалі больш за 1.300 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі, Польшча — больш за 1.000Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСутачны ход тэмпературы ў Беларусі перавышае 40-45 градусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+