Мінфін анансаваў выпуск валютных дзяржаблігацый на 50 млн долараў

12 сакавіка, Позірк. Восьмы выпуск валютных дзяржаўных аблігацый для фізічных асоб у дакументарнай форме (на прад’яўніка) анансавала Міністэрства фінансаў.
Адзначаецца, што сукупны аб’ём выпуску складзе 50 млн долараў.
Дзяржаблігацыі можна будзе набыць з 25 сакавіка па 23 снежня 2025 года ў аддзяленнях “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка”.
Ведамства адзначае, што кошт адной аблігацыі складзе 1 тыс. долараў, працэнтная стаўка — 2,7% гадавых, тэрмін іх звароту — два гады.
Пагашэнне пачнецца 25 сакавіка 2027 года, а выплаты працэнтаў будуць праводзіцца адзін раз у год (25 сакавіка 2026-га і 2027 гадоў).
Раней паведамлялася, што Міністэрства эканомікі прапануе выпусціць дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на суму 1,56 млрд рублёў для фінансавання рэканструкцыі і будаўніцтва аб’ектаў інфраструктуры.
Інфармацыя пра гэта змяшчаецца ў дапрацаваным ведамствам праекце ўказа Аляксандра Лукашэнкі “Аб фінансаванні інфраструктурных аб’ектаў”.
Дакумент, копію якога “Позірку“ перадало аб’яднанне BelPol, датаваны 10 снежня 2024 года і накіраваны на ўзгадненне ў Міністэрства фінансаў. На ім стаіць грыф “Для службовага карыстання”. Мінэканомікі просіць фінансавае ведамства разгледзець праект указа “ў магчыма кароткія тэрміны”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства