ЕАБР чакае інфляцыю ў Беларусі на ўзроўні 5,5% у найбліжэйшыя месяцы

17 сакавіка, Позірк. Рост цэн па ўсіх асноўных кампанентах спажывецкага кошыка ў Беларусі канстатаваў у сваім штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР).
Аналітыкі банка звярнулі ўвагу на тое, што цэны на прадукты харчавання ў лютым 2025 года выраслі на 6,7% ў гадавым вымярэнні пасля 6,5% ў студзені, нехарчовыя тавары — на 3,4% пасля 3,3%, паслугі — на 6,5% пасля 5,2%. Апошняе ў ЕАБР звязвае з падвышэннем рэгуляваных тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.
У цэлым адзначаецца, што інфляцыя ў Беларусі ў лютым склала 5,6% у гадавым вымярэнні пасля 5,2% у студзені, базавая інфляцыя — 5,8% пасля 5,7%. У ЕАБР чакаюць, што ў найбліжэйшыя месяцы інфляцыя будзе на ўзроўні 5,5% у гадавым вымярэнні.
Пра тое, што базавая інфляцыя ў Беларусі па выніках лютага склала 5,8%, на мінулым тыдні паведамляў Нацыянальны банк, рост цэн на 5,6% канстатаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Белстат адзначаў, што за два месяцы гэтага года цэны ў Беларусі выраслі на 2%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 1,6%, нехарчовыя — на 1%, паслугі — на 4%.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з дыпламатамі вызваленне палітвязняў, паведаміла пра планы дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка