Праблему ДТЗ з удзелам жывёл можна вырашыць толькі комплексна — прадстаўнік Мінлясгаса
19 сакавіка, Позірк. Праблема дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам жывёл можа быць вырашана толькі комплексна, заявіў 19 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз.
Адказваючы на пытанне, што робіцца, каб ласі і казулі не выходзілі на дарогі і не станавіліся ўдзельнікамі ДТЗ, чыноўнік сказаў: “Рост колькасці такіх буйных жывёл — гэта заўсёды праблема для дзяржаў з развітой эканомікай, таму што яны дзесьці пачынаюць выступаць перашкодай, у тым ліку для транспартнай гаспадаркі”.
“Праблема росту колькасці вырашаецца, — дадаў прадстаўнік Мінлясгаса. — Аднак вырашыць яе ў рамках аднаго ведамства не ўяўляецца магчымым, таму што дарогі будуюць у асяроддзі пражывання жывёл, а не жывёлы прыходзяць да нас. Яны там хадзілі тысячы гадоў. Сёння ёсць комплекс мер, які прадугледжвае дзеянні розных дзяржаўных органаў, арганізацый. Ён рэалізуецца і робіцца ўпор на тым, каб стабілізаваць колькасць ДТЗ і пачаць працэс па іх зніжэнні”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства