МНС папярэджвае пра небяспеку ўзмоцненага ветру 24 сакавіка

24 сакавіка, Позірк. У Беларусі 24 сакавіка чакаецца паўднёва-ўсходні і паўднёвы вецер хуткасцю 5–10 метраў на секунду, аднак у многіх раёнах яго парывы будуць дасягаць 15–20 м/c, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Шкала Бофарта класіфікуе вецер хуткасцю 4–5 м/c і 6–7 м/c як слабы і ўмераны адпаведна (3 і 4 балы з 12), 8–10 і 11–13 м/c як свежы і моцны (5 і 6 балаў), 14–17, 18–20 м/с — моцны і вельмі моцны (7 і 8 балаў).
МНС папярэджвае, што такія ўмовы надвор’я могуць прывесці да “пашкоджання (абрыву) ліній сувязі і электраперадачы, адключэння электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах; пашкоджання (абвальвання) слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў; падзення дрэў”.
24 сакавіка будзе воблачна, часам дажджы (раніцай у паўночнай частцы Беларусі магчымы мокры снег). Тэмпература паветра складзе 4–10 градусаў цяпла, у паўднёва-заходняй частцы краіны — да 15 градусаў.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+