Ціханоўская адкрые офіс дэмсіл у Таліне і сустрэнецца з прадстаўнікамі эстонскіх уладаў

24 сакавіка, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 24 сакавіка наведвае Талін, паведамляе яе прэс-служба.
У эстонскай сталіцы палітык адкрые офіс дэмакратычных сіл Беларусі, які ўзначаліць яе прадстаўнік у Эстоніі і Латвіі Віталь Малчанаў (таксама з’яўляецца намеснікам прадстаўніцый Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы, які адказвае за пытанні міграцыі).
Ціханоўская таксама сустрэнецца з міністрам замежных спраў Ёнатанам Усевіёвым, спікерам парламента Лаўры Хусарам і мэрам Таліна Яўгенам Асіноўскім.
Мінулым разам беларускі дэмлідар наведвала Эстонію 18–19 лістапада 2024 года. Тады яна правяла перамовы з міністрамі — унутраных спраў, адукацыі і навукі, замежных спраў, культуры, выступіла з лекцыяй у Тартускім універсітэта.

- Грамадства
- ГрамадстваУ першы дзень анамальнай спякоты на метэастанцыях Беларусі абнавілася 10 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


