Нацбанк Украіны з 31 сакавіка спыніць разлічваць курс грыўны да беларускага рубля

25 сакавіка, Позірк. Нацыянальны банк Украіны (НБУ) не будзе з 31 сакавіка разлічваць афіцыйны курс грыўны да шэрагу замежных валют, вынікае з пастановы рэгулятара № 36 ад 24 сакавіка.
У паведамленні НБУ гаворыцца, што разлік курсу не будзе ажыццяўляцца адносна беларускага і расійскага рублёў, бразільскага рэала, армянскага драма, дамініканскага песа, іракскага дынара, іранскага рыяла, лівійскага дынара, мараканскага дырхама, новага тайваньскага долара і пакістанскай рупіі.
“Патрэба ў абнаўленні падыходаў абумоўлена значным ростам узроўню аўтаматызацыі разлікаў, што знізіла аперацыйныя абмежаванні і рызыкі штодзённага разліку афіцыйнага курсу для шырокага пераліку валют”, — адзначае Нацбанк Украіны.
Раней ва Украіне выкарыстоўваліся два пералікі валют — курсы адной групы пералічваліся штодня, другой — штомесяц. Цяпер жа, як заяўляецца, гэтая практыка “страціла сваю актуальнасць”.
На 25 сакавіка, паводле даных НБУ, 1 беларускі рубель роўны 15,1552 грыўны.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



