Кіраўнік Беларускай рады культуры абмеркаваў з упаўнаважаным МЗС Польшчы візавую падтрымку беларускіх творцаў
9 красавіка, Позірк. Візавая падтрымка для беларускіх творцаў абмеркавана на сустрэчы кіраўніка Беларускай Рады культуры (БРК) Сяргея Будкіна з упаўнаважаным МЗС Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі паслом Адамам Галацінскім, паведамляе арганізацыя.
Таксама суразмоўцы абмеркавалі “як зрабіць так, каб голас культурнай супольнасці быў пачуты”, аб “магчымасцях рэальнага дыялогу”, а таксама аб патрэбах і выкліках, з якімі штодня сутыкаюцца незалежныя прадстаўнікі культуры.
“Мне было прыемна пачуць, што спадар амбасадар разумее, якую вялікую ролю адыгрывае культура — як у адносінах паміж нашымі краінамі, так і як інструмент процідзеяння рускаму свету”, — адзначыў па выніках сустрэчы Будкін.
Дыпламат, паводле інфармацыі БРК, адзначыў, што яму было “цікава даведацца аб разнастайных арт-праектах, падтрымцы маладых творчых дзеячаў і новых тэндэнцыях у культуры з належнай павагай да традыцый”: “Гэта важны крок да збліжэння палякаў і беларусаў, а таксама асабісты ўклад беларускіх культурных дзеячаў у еўрапейскую супольнасць свабоды”.
3 красавіка ў мэрыі Варшавы адбылася сустрэча з удзелам в.а. прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Паўла Баркоўскага, прадстаўнікоў БРК і Фонду “Тутака“, дырэктара Бюро культуры Варшавы Артура Юзвіка, Адама Галаціньскага, а таксама супрацоўнікаў Бюро міжнароднага супрацоўніцтва польскай сталіцы.
АПК паведамляў, што на сустрэчы вылі абмеркаваны пытанні “магчымасці стварэння шматфункцыянальнай прасторы для беларускіх арганізацый у Варшаве; даступнасці памяшканняў на некамерцыйных умовах; інфармавання аб стыпендыях і конкурсах з польскага боку; супрацоўніцтва з польскімі ўстановамі культуры, уключаючы фармат адукацыйных візітаў; кансультацый аб патрэбах беларускай культурнай супольнасці (Беларусь)” індывідуальным парадку праз рэкамендацыі давераных арганізацый, з перспектывай пераходу да сістэмных рашэнняў)“.
Адзначалася, што паводле вынікаў сустрэчы польскі бок падрыхтаваў комплексны дакумент з пералікам інструментаў і кантактаў для беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Польшчы.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



