Лукашэнка лічыць касмічную галіну “драйверам нацыянальнай эканомікі”

12 красавіка, Позірк. “Новая эра ў вывучэнні Сусвету” пачалася для чалавецтва 12 красавіка 1961 года, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы суайчыннікаў з Днём касманаўтыкі (прымеркаваны да першага ў гісторыі арбітальнага аблёту Зямлі, які здзейсніў Юрый Гагарын).
“З першых крокаў на гэтым шляху айчынныя навукоўцы, інжынеры і канструктары робяць значны ўнёсак у мірнае асваенне космасу, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Мы па праве ганарымся нашымі землякамі-касманаўтамі — Пятром Клімуком, Уладзімірам Кавалёнкам, Алегам Навіцкім і першым касманаўтам суверэннай Беларусі Марынай Васілеўскай”.
Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі “паспяхова рэалізуецца шэраг касмічных праектаў”: “Мы ствараем новыя спадарожнікі, самае сучаснае абсталяванне, ажыццяўляем падрыхтоўку ўласных кадраў, што пацвярджае імідж Беларусі як высокатэхналагічнай краіны”.
“Упэўнены, і ў далейшым касмічная галіна будзе паступальна развівацца, з’яўляючыся драйверам нацыянальнай эканомікі”, — заявіў ён.
Варта адзначыць, што, напрыклад, адмыслоўцы Еўразійскага банка развіцця неаднаразова ў 2025 годзе называлі драйверам росту беларускай эканомікі “сектары, арыентаваныя на ўнутранае спажыванне і будаўніцтва”, а ў 2024-м — прамысловасць.
Касмічныя і авіяцыйныя тэхналогіі як частка комплексу інавацыйных тэхналогій у прамысловасці фігуруюць ва ўказе № 135 аб прыярытэтных кірунках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026–2030 гады.
У сваім распараджэнні Беларусь мае чатыры спадарожнікі: БКА — спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі (ДЗЗ; выведзены на арбіту ў 2012 годзе), Belintersat-1 — спадарожнік сувязі (2016), а таксама BSUSat-1 (2018) і BSUSat-2 (2023). У трэцім квартале 2025 года плануецца запусціць спадарожнік зандавання іёнасферы, яшчэ праз некалькі гадоў — новы апарат ДЗЗ.
Узгаданая ў віншаванні Марына Васілеўская — былая бортправадніца авіякампаніі “Белавія” — удзельніца экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі. Адправілася на МКС 23 сакавіка 2024 года, вярнулася на Зямлю 6 красавіка. Улады пазіцыянуюць яе як першую беларускую касманаўтку, у дакументацыі “Раскосмасу” ж яна фігуруе як “удзельнік касмічнага палёту”. Іншых асоб, якія пабылі ў космасе ў такім жа статуце, расійскае ведамства называла ў сваіх рэлізах касмічнымі турыстамі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка