Данія далучылася да краін, якія рэалізуюць адзіныя мытныя меры для імплементацыі санкцый ЕС супраць Беларусі

15 красавіка, Позірк. 10 красавіка 2025 года Данія далучылася да краін, якія рэалізуюць дадатковыя меры па зніжэнні рызыкі абыходу санкцый, уведзеных супраць Беларусі і Расіі, паведаміла Служба дзяржаўных даходаў Латвіі, у функцыі якой таксама ўваходзіць ажыццяўленне мытнай палітыкі.
Паведамляецца, што да далучэння Даніі пагадненне, распрацаванае з ініцыятывы краін Балтыі, было ўхваленае мытнымі адміністрацыямі шасці членаў ЕС: Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Фінляндыі і Харватыі.
Латвійскае ведамства нагадвае, што для ўзмацнення барацьбы з абыходам санкцый, уведзеных Еўрапейскім саюзам, у канцы 2023 года прэм’ер-міністры Эстоніі, Латвіі і Літвы ўхвалілі дэкларацыю аб адзіным рэгіянальным падыходзе да рэалізацыі санкцый. 26 студзеня 2024 года кіраўнікі мытных службаў краін Балтыі падпісалі трохбаковы дакумент, які ўстанаўлівае адзіны падыход да мытнага кантролю пры экспарце тавараў і да абмену інфармацыяй пры рэалізацыі абмежавальных мер Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі і Беларусі. Летась 9 траўня да гэтай ініцыятывы далучыліся мытныя адміністрацыі Фінляндыі і Польшчы, 3 ліпеня — Харватыі.
Падпісанне пагаднення аб далучэнні Даніі адбылося ў Кракаве (Польшча) пры ўдзеле прадстаўнікоў мытных службаў шасці іншых краін.
9 і 10 красавіка ў гэтым горадзе ў рамках польскага старшынства ў Савеце ЕС адбыўся семінар для кіраўнікоў высокага ўзроўню “Роля мытных адміністрацый ва ўмацаванні бяспекі ў свеце, які змяняецца”. У ім ўзялі ўдзел кіраўнікі і вядучыя спецыялісты мытных службаў дзяржаў — членаў ЕС, а таксама Украіны і Малдовы, прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага агенцтва памежнай і берагавой аховы.
Пагадненне, да якога далучылася Данія, прадугледжвае ўзмацненне кантролю за таварамі, у дачыненні да якіх уведзеныя санкцыі пры іх экспарце ў Беларусь і Расію ці імпарце з гэтых краін. Прытрымліваючыся падыходу, заснаванага на ацэнцы рызыкі, супрацоўнікі мытні запытваюць дадатковыя дакументы для праверкі выканання абмежавальных мер. Калі на патрабаванне мытнага органа не будуць прадастаўлены дадатковыя дакументы, тавары забараняецца вывозіць з ЕС або ўвозіць туды.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


