Мінск 15:05

Падвышэнне заробкаў у Беларусі адбываецца на фоне “павелічэння цвёрдасці” на рынку працы — ЕАБР

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

28 красавіка, Позірк. Падвышэнне заработнай платы ў Беларусі адбываецца на фоне “павелічэння цвёрдасці” на рынку працы, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

Аналітыкі банка звярнулі ўвагу на тое, што “рэальная заработная плата ў Беларусі вырасла на 11,8% г/г (год да года. — “Позірк”.) у сакавіку 2025 года пасля 11,1% г/г у лютым”.

У бюджэтным сектары аплата працы ў рэальным выражэнні, паводле ацэнак ЕАБР, “павялічылася на 12,3% г/г, у пазабюджэтным — высокія тэмпы росту адзначаюцца ў большасці відаў эканамічнай дзейнасці”.

Усё гэта адбываецца на фоне таго, што “ўзровень беспрацоўя ў Беларусі абнавіў гістарычны мінімум, знізіўшыся да 2,8% у першым квартале 2025 года”.

Праведзены раней “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта паказаў, што намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў сакавіку 2025 года ў параўнанні з лютым вырас на 173,7 рубля (+7,15%) — з 2.428,1 да 2.601,8. 2.693,9 рубля. У снежні 2024-га ён складаш 2.693,9 рубля, студзені 2025-га — 2.427,4.

Сёлета ў сярэдзіне красавіка Белстат паведаміў, што ў лютым рэальныя грашовыя даходы насельніцтва выраслі на 12,5% да ўзроўню лютага 2024-га. У студзені рост складаў 13,8% Такім чынам, назіралася запаволенне гэтага працэсу.

Падзяліцца: