Начальнік фінупраўлення Гродзенскага аблвыканкама канстатаваў рост стратнасці грамадскага транспарту ў рэгіёне

5 мая, Позірк. Рост стратнасці грамадскага транспарту ў 2024 годзе канстатаваў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык у артыкуле для ведамасна-карпаратыўнага часопіса “Фінансы. Улік. Аўдыт” (заснавальнікі — Міністэрства фінансаў, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Белдзяржстрах).
На пакрыццё часткі выдаткаў аўтобусным паркам Гродна і прадпрыемствам “Гроднааблаўтатранс“ на ажыццяўленне гарадскіх і прыгарадных пасажырскіх перавозак аўтамабільным і гарадскім электрычным транспартам з бюджэту вобласці было накіравана 43,5 млн рублёў, што на 22,5% больш, чым у 2023-м, адзначыў чыноўнік.
Доля бюджэтных сродкаў у 2024 годзе пры перавозках гарадскім аўтамабільным вырасла з 42,5% да 46%, прыгарадным — з 53,6% да 57,4%, гарадскім электрычным транспартам — з 37,4% да 39,5%.


- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ліпені актыўнасць мігрантаў на польскай мяжы вырасла ў 3,6 раза, на літоўскай — у 2,4 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года доля стратных арганізацый вырасла па ўсёй Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства