ЕБРР пацвердзіў свой прагноз росту эканомікі Беларусі — на 2,5%
13 траўня, Позірк. Рост эканомікі Беларусі ў 2025 годзе складзе 2,5%, гаворыцца ў травеньскім прагнозе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).
Такім чынам аналітыкі банка пацвердзілі свой прагноз, зроблены ў лютым.
“У 2024 годзе рэальны ВУП [Беларусі] вырас на 4% дзякуючы пашырэнню вытворчасці, будаўніцтва і гандлю, — адзначаюць спецыялісты. — Аднак у першым квартале 2025 года тэмпы росту рэальнага ВУП запаволіліся”.
Яны тлумачаць гэта аслабленнем беларускага экспарту ў Расію і спадам у апрацоўчай прамысловасці, што “падкрэслівае абмежаванасць палітыкі імпартазамяшчэння як асноўнага фактару росту”.
“Растучая залежнасць Беларусі ад расійскай эканомікі адлюстроўваецца ў прагназуемым зніжэнні тэмпаў росту рэальнага ВУП да 2,5% у 2025 і 2026 гадах, што звязана са значнымі рызыкамі пагаршэння прагнозу”, — гаворыцца ў аглядзе.
У дакладзе “Рэгіянальныя эканамічныя перспектывы” ўтрымліваюцца прагнозы па іншых дзяржавах былога СССР: у Азербайджане рост ВУП у гэтым і наступным гадах, паводле аўтараў, складзе 3% і 2,5% (у лютаўскім прагнозе былі тыя ж лічбы) адпаведна, у Арменіі — 5% і 4,5%, у Грузіі — 6% і 5%, у Казахстане — 4,9% (5,2%) і 4,5%, у Кыргызстане — 7% і 6%, у Латвіі — 1,8% (2%) і 2,4% (2,5%), у Літве — 2,6% (2,8%) і 2,6% (2,7%), у Малдове — 1,8% (2%) і 3,8%, у Расіі — па 1,5%, у Таджыкістане — 7% і 5,7%, у Туркменістане — па 6,3%, ва Узбекістане — па 6%, ва Украіне — 3,3% (3,5%) і 5%, у Эстоніі — 1,3% (1,7%) і 2% (2,6%).
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, ВУП павялічыўся за студзень — сакавік 2025 года на 3,1%, яго аб’ём у бягучых цэнах склаў 59,4 млрд рублёў.
Па выніках студзеня гэты паказчык быў на ўзроўні 3,7% (20,5 млрд), студзеня — лютага — 3,1% (38,7 млрд).
Згодна з найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
5 снежня 2024 года ў сваім макраэканамічным прагнозе спецыялісты Еўразійскага банка развіцця выказалі меркаванне, што ў 2025 годзе рост беларускай эканомікі запаволіцца да 2,6%.
Міжнародны валютны фонд у мінулагоднім восеньскім аглядзе меркаваў, што ВУП краіны павялічыцца ў 2025 годзе на 2,3%.
У сярэдзіне кастрычніка мінулага года Сусветны банк выдаў прагноз, згодна з якім беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 1,2%.
Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у рэгіянальным эканамічным аглядзе, апублікаваным 16 красавіка, прагназаваў рост ВУП па выніках года на 1,6%.
У студзені 2024 года рост эканомікі склаў 2,8%, у студзені — лютым — 4%, у студзені — сакавіку — 4,1%, у студзені — красавіку — 5,1%, у студзені — траўні — 5,2%, у студзені — чэрвені — 5%, у студзені — ліпені — 5,5%, у студзені — жніўні — 4,9%, у студзені — верасні — 4,5%, у студзені — кастрычніку — 4,2%, у студзені — лістападзе — 3,9%.
Па выніках мінулага года ВУП павялічыўся на 4%.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка