Для былой палітзняволенай Антаніны Канавалавай сабрана неабходная сума на ўладкаванне ў эміграцыі

14 траўня, Позірк. Для былой палітзняволенай Антаніны Канавалавай на сайце BySol сабраная неабходная сума на ўладкаванне ў эміграцыі.
Збор быў абвешчаны 24 сакавіка, запытаная сума склала 6.700 еўра. Цяпер сабрана 6.783 еўра.
Раней паведамлялася, што ў зняволенні жанчына перанесла цяжкія ўмовы ўтрымання, якія моцна адбіліся на здароўі — “зрок пагоршыўся настолькі, што знаходзячыся ў калоніі атрымала інваліднасць”.
Адзначалася, што экс-палітзняволеная мае патрэбу ў “базавых рэчах”, ёй неабходна набыць тэлефон і кампутар, каб можна было “вырашаць бытавыя пытанні, мець зносіны з лекарамі, знайсці працу і быць на сувязі з блізкімі”.
Канавалава была даверанай асобай Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, пакінула Беларусь у сакавіку.
Аб выхадзе 36-гадовай палітзняволенай на волю стала вядома 15 снежня 2024 года. Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, яна вызвалілася па памілаванні.
Пасля затрымання 6 верасня 2020 года Канавалава была прыгавораная да 5,5 года пазбаўлення волі паводле ч. 2 і ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Жанчыну абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-канала “Армія з народам” і ва ўдзеле ў руху Сяргея Ціханоўскага “Краіна для жыцця”.
Была ўнесеная ў спісы датычных да “экстрэмісцкай” і “тэрарыстычнай” дзейнасці.
Атрымала ў зняволенні інваліднасць трэцяй групы.
Па крымінальнай справе праходзіў таксама муж Канавалавай Сяргей Ярашэвіч. Паводле тых жа артыкулаў ён быў асуджаны таксама на 5,5 года зняволення. Пазней яго прыгаварылі яшчэ да дзевяці месяцаў пазбаўлення волі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
У сямейнай пары двое малалетніх дзяцей. У апошнія гады яны пражываюць з бабуляй у вымушанай эміграцыі ў Польшчы.


- ЭканомікаУ студзені — лютым Беларусь была лідарам у ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць арганізацый у гадавым вымярэнні вырасла на 17,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 18-дзённага перапынку Польшча зафіксавала спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–13 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
