РФ павінна вывесці войскі і ЯЗ з Беларусі ў рамках міру з Украінай — Ціханоўская на фоне размовы Трампа і Пуціна

20 траўня, Позірк. Расія распачала “жорсткую вайну” з Украінай, яна ж павінна “скончыць яе зараз”, заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ўвечары 19 траўня на фоне тэлефоннай размовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расійскага кіраўніка Уладзіміра Пуціна.
“Усеабдымны мір павінен уключаць у сябе вывад расійскіх войскаў і ядзернай зброі з Беларусі, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Лёс 9 мільёнаў еўрапейцаў не можа быць праігнараваны або прынесены ў ахвяру ў ходзе перагавораў”.
“Устойлівая бяспека немагчымая да так пары, пакуль Беларусь не будзе свабодная”, — падкрэсліла яна.
Па выніках тэлефоннай размовы з Пуціным Трамп напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы Truth, што “Расія і Украіна неадкладна пачнуць перагаворы пра спыненне агню і <…> пра завяршэнне вайны”.
“Умовы будуць абмяркоўвацца паміж двума бакамі, як і мае быць, бо толькі яны ведаюць дэталі перагавораў, што не вядомыя нікому іншаму, — адзначыў прэзідэнт ЗША. — Расія хоча наладзіць маштабны гандаль са Злучанымі Штатамі, калі гэта катастрафічнае “кровапраліцце” скончыцца, і я з гэтым згодны. Расія мае каласальную магчымасць стварыць вялізную колькасць працоўных месцаў і багацця. Яе патэнцыял неабмежаваны. Гэтак жа Украіна можа атрымаць вялікую выгаду ад гандлю ў працэсе аднаўлення сваёй краіны”.
Паводле слоў Трампа, пра тое, што “перагаворы паміж Расіяй і Украінай распачнуцца неадкладна”, ён паведаміў украінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму, кіраўніцы Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен, прэзідэнту Францыі Эманюэлю Макрону, прэм’ер-міністру Італіі Джорджы Мелоні, федэральнаму канцлеру Германіі Фрыдрыху Мерцу і прэзідэнту Фінляндыі Аляксандэра Стубу. Пры гэтым ён адзначыў, што “Ватыкан, у асобе папы рымскага, выказаў вялікую зацікаўленасць у правядзенні перагавораў у сябе”.
Пуцін па выніках размовы выступіў з відэакаментарыем (стэнаграма апублікаваная на сайце Крамля), у якім падзякаваў Трампу “за падтрымку з боку ЗША ў аднаўленні прамых перагавораў паміж Расіяй і Украінай з нагоды магчымага заключэння мірнага пагаднення, з нагоды аднаўлення перагавораў, што былі перапыненыя ўкраінскім бокам, як вядома, яшчэ ў 2022 годзе”.
Паводле яго слоў, амерыканскі прэзідэнт “выказаў сваю пазіцыю наконт спынення баявых дзеянняў, перамір’я”. Пуцін сцвярджае, што свайго боку “адзначыў таксама, што і Расія выступае за мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу”.
“Дамовіліся з прэзідэнтам Злучаных Штатаў пра тое, што Расія прапануе і гатовая працаваць з украінскім бокам над мемарандумам з нагоды магчымага будучага мірнага дагавору з вызначэннем шэрагу пазіцый, такіх як, напрыклад, прынцыпы ўрэгулявання, тэрміны магчымага заключэння мірнага дагавору і гэтак далей, уключаючы і магчымае спыненне агню на пэўны час у выпадку дасягнення адпаведных дамоўленасцей”, — заявіў ён.
Тое, што кантакты паміж “удзельнікамі сустрэчы і перагавораў у Стамбуле аднавіліся”, на думку прэзідэнта РФ, “дае падставу меркаваць”, што бакі “ў цэлым на правільным шляху”. “Пытанне, вядома, у тым, каб расійскі і ўкраінскі бакі праявілі максімум імкнення да міру і знайшлі б тыя кампрамісы, якія задаволілі б усе бакі. Пры гэтым хачу адзначыць, што ў цэлым пазіцыя Расіі зразумелая. Галоўнае для нас — прыбраць першапрычыны гэтага крызісу”, — сказаў Пуцін.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Шмат у чым агрэсіўныя дзеянні Масквы ідэалагічна звязаныя з адмаўленнем украінскай дзяржаўнасці і ўкраінцаў як асобнага народа. Афіцыйны Мінск у гэтым канфлікце на баку Крамля і ўсяляк яму дапамагае.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі скарацілася колькасць спецыялістаў, занятых навуковымі даследаваннямі і распрацоўкаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваУ Беларусі павялічылася колькасць выпускнікоў 11-х класаў, але зменшылася колькасць тых, хто скончыў 9-яМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка