Кіеў увёў санкцыі супраць беларускага завода дакладнай электрамеханікі
20 чэрвеня, Позірк. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 чэрвеня ўвёў у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны краіны аб увядзенні персанальных спецыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мер (санкцый) у дачыненні да шэрагу фізічных і юрыдычных асоб, паведаміла яго прэс-служба.
У спісе юрыдычных асоб фігуруе РВУП “Завод дакладнай электрамеханікі” (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). Санкцыі ў дачыненні да прадпрыемства прадугледжваюць блакіроўку актываў (калі яны маюцца ва Украіне), часовае пазбаўленне права карыстацца і распараджацца актывамі, што належаць фізічнай або юрыдычнай асобе, а таксама актывамі, у дачыненні да якіх такая асоба можа наўпрост ці ўскосна (праз іншых фізічных ці юрыдычных асоб) здзяйсняць дзеянні, тоесныя па зместу ажыццяўленню права распараджэння імі.
Яны таксама прадугледжваюць поўнае спыненне гандлёвых аперацый, спыненне транзіту рэсурсаў прадпрыемства па тэрыторыі Украіны, прадухіленне вывазу капіталу за межы краіны, прыпыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязацельстваў; спыненне дзеяння або прыпыненне ліцэнзій і іншых дазволаў, забарону ўдзелу ў прыватызацыі, арэндзе дзяржаўнай маёмасці Украіны і іншыя абмежаванні.
Тэрмін дзеяння абмежаванняў — 10 гадоў.
Варта адзначыць, што 15 красавіка Савет Еўрапейскага саюза паведаміў, што Украіна далучылася да рашэння Савета ад 27 сакавіка 2025 года (CFSP) 2025/6321 аб абмежавальных мерах у сувязі з сітуацыяй у Беларусі і ўдзелам краіны ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод іншага гэтым рашэннем былі ўведзены санкцыі супраць згаданага завода РВУП і яго дырэктара Юрыя Чорнага.
Санкцыі ЕС, як і Украіны, уведзеныя за садзейнічанне прадпрыемствам расійскай агрэсіі ва Украіне, што працягваецца з 24 лютага 2022 года.
Прадпрыемства спецыялізуецца на таварах падвойнага прызначэння, выконвае рамонт узбраенняў і іншай вайсковай тэхнікі, займаецца навуковымі распрацоўкамі ВПК.
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧацвёрты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабаротуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВУП у студзені — ліпені вырас на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ першай палове 2025 года Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС па росце цэнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку студзеня Літва зафіксавала больш спробаў незаконнага пранікнення на сваю тэрыторыю з Беларусі, чым за ўвесь 2024 год (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 18 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+