Стармер: Вызваленне Ціханоўскага — момант надзеі

22 чэрвеня, Позірк. “Гэта выдатная навіна і момант надзеі“, — так ахарактарызаваў выхад на волю Сяргея Ціханоўскага прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер.
“Вызваленне Сяргея Ціханоўскага — гэта напамін, што дэмакратычныя каштоўнасці немагчыма замаўчаць“, — напісаў кіраўнік брытанскага кабінета ў Х (“Твітары“).
Беларускі дэмакратычны лідар, жонка Ціханоўскага Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася са Стармерам у сакавіку 2023 года, калі яго Лейбарысцкая партыя знаходзілася ў апазіцыі. Тады абмяркоўваліся пытанні санкцый, прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, дапамогі дэмакратычнаму руху.
У ліпені 2024 года Ціханоўская правяла перамовы са Стармерам ужо як з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. “Абмеркавалі сітуацыю ўнутры Беларусі, праблему палітвязняў, фармалізацыю стасункаў паміж Вялікабрытаніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, падтрымку незалежных СМІ, сумесныя дзеянні на міжнароднай арэне, пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Вялікабрытаніі“, — паведаміў тады “Позірку“ галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



