Вадзіцель мікрааўтобуса, які трапіў у Грузіі ў ДТЗ, знаходзіцца ў бальніцы пад канвоем
13 жніўня, Позірк. Вадзіцель мікрааўтобуса, які перавозіў беларускіх турыстаў і трапіў у ДТЗ у Гурыі (Грузія), знаходзіцца ў бальніцы Кабулеці пад наглядам канвойнай службы, паведамляе агенцтва “ІнтэрпрэсНьюс” са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў краіны.
Адзначаецца, што пасля выпіскі з клінікі яго перавядуць у ізалятар часовага ўтрымання. Фігурант затрыманы, “аднак на дадзеным этапе яго перавод у ізалятар немагчымы, паколькі ў клініцы яму праводзяць неабходныя медыцынскія працэдуры”.
Кіроўца падчас ДТЗ “паспеў выскачыць з транспартнага сродку”, гаворыцца ў публікацыі.
Паводле даных СМІ, у аварыі пацярпелі шэсць дзяцей.
Міністэрства замежных спраў Беларусі 13 жніўня заклікала суграмадзян “уважліва падыходзіць да выбару турыстычных аператараў і старанна планаваць маршруты перамяшчэння пры выездзе за мяжу”.
Мікрааўтобус з 19 грамадзянамі Беларусі ўпаў у цясніну 12 жніўня.
Паводле звестак МЗС Беларусі, 11 чалавек дастаўлена ў Рэспубліканскі шпіталь Батумі, двое — знаходзяцца ў рэанімацыі, іх стану нічога не пагражае. Чатыры чалавекі ў больш цяжкім стане дастаўлены ў бліжэйшыя бальніцы Азургеці і Чахатауры. Іх стан ацэньваецца як сярэднецяжкая і цяжкая.
Раней паведамлялася, што, паводле звестак МУС Грузіі, вадзіцель мікрааўтобуса “не забяспечыў бяспечнае кіраванне транспартным сродкам, з’ехаў з дарогі і ўпаў у цясніну”.
МУС Грузіі пачало расследаванне паводле арт. 276 КК (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое прывяло да смерці чалавека).
За апошні час гэта сама меней другое ДТЗ у Грузіі з гібеллю беларускіх грамадзян. У ліпені аварыя адбылася ў Батумі — сутыкнуліся мікрааўтобус з турыстычнай групай і легкавы аўтамабіль. Загінулі два беларускія турысты — жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1963 года нараджэння.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі 77 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

